Знайсці
08.03.2024 / 08:207РусŁacБел

Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні

Ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Тампы» ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі з лікам 6:3. Ягор закінуў дзве шайбы і аддаў дзве галявыя перадачы.

Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames

Ягор гуляў у цэнтры першага звяна. Яго партнёрамі сталі Жанатан Юбердо і Мэт Караната. Шаранговіч (Sharky) закінуў на 27-й і 29-й хвілінах.

Як вынік, Шаранговіча прызналі першай зоркай матчу. Ён упершыню ў кар'еры набраў за матчы 4 балы (2+2).

У сезоне ў Ягора ў 62 гульнях 45 выніковых дзеянняў (25 закінутых шайбаў і 20 галявых перадачаў).

«Калгары» з 67 баламі ў 62 паядынках займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў. Да канца рэгулярнага чэмпіянату — 20 гульняў.

Чытайце таксама:

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі

Хакейнае «Дынама» ў Кубку Гагарына гуляе з маскоўскімі аднаклубнікамі

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Спадар Тамаш/адказаць/
08.03.2024
Ф, вельмі дакладна. Дзякуй. Але лукашысты добра карыстаюцца менавіта вось гэтымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі з мазгамі ў клюшках і ракетках.
08.03.2024
Ф, яшчэ раз Станоўчы і добры чалавек не можа быць лукашыстам? Хіба Лукашэнку падтрымліваюць адны маргіналы кшталту Карпянкова? Такія ж беларусы, як і мы з вамі. Пачытайце Бялкоўскага на гэтую тэму – можа, нешта і сцяміце. І чаму прыклад людзей сталага веку недарэчны? Вы хіба назавеце неадэкватамі сваіх маці ці бацьку, калі яны падтрымаюць Лукашэнку? Не, бо яны ад гэтага не перастануць быць добрымі людзьмі
0
Спадар Тамаш/адказаць/
08.03.2024
FF, твая метадзічка гаўняная. Лукашысты са зброяй ці без падтрымліваюць забойствы людзей. Таму зачыні наўпрост ляпу. Лукашысты - забойцы. Мае маці і бацька былі яшчэ жывыя у 1984 і казалі, што Гэты будзе піць кроў да тага, пакуль вы яго не зрыніце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930