Знайсці
29.02.2024 / 19:203РусŁacБел

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі

29 лютага дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакея Расіі вынес рашэнне па эпізодзе, які здарыўся пасля фінальнага матча «Кубка будучыні» ў Мінску паміж моладзевай зборнай Беларусі і юніёрскай зборнай Расіі. Тады расійскія хакеісты, незадаволеныя несправядлівым, на іх думку, вынікам прайгранага імі матча, пасля атрымання ўзнагарод з рук «сенатара» Дзмітрыя Баскава пакінулі іх тут жа на лёдзе.

Дзмітрый Баскаў і расійскі хакеіст падчас скандальнага ўзнагароджання

Па выніках разгляду ДК ФХР пастанавіў:

  • галоўнаму трэнеру каманды Аляксандру Цітову цягам шасці месяцаў забароненая трэнерская дзейнасць у зборных камандах Расіі;
  • дыскваліфікаваць на тры матчы ў складзе зборных каманд Расіі хакеістаў юніёрскай зборнай: брамніка Пятра Андрэянава, нападнікаў Ягора Сурына і Вадзіма Дударава.

Таксама гэтым тром хакеістам устаноўлены выпрабавальны тэрмін шэсць месяцаў. У выпадку паўторнага парушэння за гэты перыяд на іх будуць накладзеныя больш строгія санкцыі.

Раней Дзмітрый Баскаў публічна выказваў незадаволенасць тым, што хоць хакеістаў прымусілі прынесці публічныя прабачэнні, афіцыйна Федэрацыя хакея Расіі на гэты інцыдэнт не рэагавала.

Чытайце таксама:

«Паводзіны расійскіх партнёраў выклікаюць здзіўленне». Баскаў усё не можа забыцца пра сваю ганьбу на «Чыжоўка-арэне» 

Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Мінску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
30
Ха-ха
62
Ого
9
Сумна
24
Абуральна
40
29.02.2024
Сенатор - убийца требовал принести ему извинения.
7
Харламов/адказаць/
29.02.2024
Нагнули? Америка и Канада с радостью примут их в свои объятия. Низкорослый вор-убийца устроил спектакль, а россияне должны были лизать ему жопу? Зря вы парней наказали, не будет у вас больше овечкиных.
2
Игорь /адказаць/
02.03.2024
А по поводу судейского беспредела никаких выводов не сделано, а ребята молодцы , они не пропадут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031