Знайсці
04.03.2024 / 18:00РусŁacБел

Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка

Свой тэрмін мужчына адбываў у наваполацкай калоніі. 29 лютага ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша Mayday Team. 

Максім Сяргеенка

Максім Сяргеенка — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за «павешаных» лялек з асобамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). У красавіку 2021 года Сяргеенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Тым часам у студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, затрымалі жонку Максіма — Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.

Чытайце таксама:

У Мазыры пачынаецца суд над жанчынай, якая даглядала старую маці

Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту

Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Гарбавец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031