Знайсці
04.03.2024 / 16:259РусŁacБел

Што задумала Нікі Хэйлі? І каму на карысць?

Ніхто не разумее, чаму галоўная праціўніца Дональда Трампа застаецца ў гонцы. Між тым яе задумы могуць быць самыя смелыя.

Кандыдатка ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Нікі Хэйлі выходзіць на сцэну на мітынгу ў суботу, 20 студзеня 2024 г., Нашуа, штат Нью-Гэмпшыр. Фота: AP Photo / Robert F. Bukaty

Нікі Хэйлі саступае Дональду Трампу. Гэта стала відавочна пасля праймэрыз — так называюць перадвыбары ў ЗША — у штатах Аёва і Нью-Гемпшыр.

Палітычныя аналітыкі даўно ведаюць, што расклады палітычных пераваг у ЗША такія: хто перамагае на праймэрыз у кансерватыўнай Аёве і ліберальным Нью-Гемпшыры адначасова, той пераможа і ў краіне ў цэлым. І там, і там Трамп набраў больш за палову галасоў, прычым адназначна. І далей ён перамог у Паўднёвай Караліне, набраў там 60 працэнтаў галасоў, а Хэйлі — толькі 40. Яно то не вялікі разрыў, але ж Паўднёвая Караліна — радзіма Хэйлі, дзе яна была губернатаркай. Калі Трамп перамог яе нават на яе полі, то што гаварыць пра астатнія штаты, дзе ён карыстаецца падтрымкай нават 70 працэнтаў выбарцаў? Тым не менш, Хэйлі застаецца ў гонцы. Яна сабрала свае 25 % галасоў у Мічыгане, а цяпер нават перамагла ў сталічнай акрузе Калумбія: Трамп нездарма хоча навесці ў Вашынгтоне шоргату.

У амерыканскай палітычнай традыцыі кандыдаты, якія не маюць шанцаў, звычайна здымаюцца з гонкі. Каб не марнаваць грошы на кампанію і не падрываць адзінства партыі. Але Хэйлі не здымаецца.

Што гэта можа азначаць?

Магчыма, яна такім чынам напрацоўвае сабе базу для старту на наступных выбарах. Але план можа быць і яшчэ больш амбітны.

Хэйлі абапіраецца на тых, каго можна назваць «традыцыйнымі рэспубліканцамі», «прыхільнікамі традыцыйных рэспубліканскіх каштоўнасцей». Яна працягвае лінію Рэйгана, Бушаў, Макейна і Ромні — усе апошнія, дарэчы, былі рэзка крытычныя адносна Трампа. 

У той жа час Хэйлі таксама застаецца адзіным маладым тварам кампаніі. Байдэну 81 год, Трампу 77, і гэты паўтор гонкі-2020 многіх раздражняе, гэта выпадак, калі змагацца будуць два кандыдаты, якія абодва маюць негатыўныя рэйтынгі, хоць і цвёрдае ядро прыхільнікаў таксама.

У той жа час за Хэйлі масава галасуюць не толькі памяркоўныя рэспубліканцы, але і беспартыйныя і нават частка дэмакратаў.

Ці не мае Хэйлі намеру ўварвацца ў гэты двубой у якасці незалежнага кандыдата? Ад часоў Джорджа Вашынгтона ў гісторыі ЗША не было выпадкаў, каб кандыдат не ад дзвюх вялікіх партый перамагаў. Максімумам сталі 19% Роса Перо ў 1992 годзе. Але ўсё некалі здараецца першы раз.

А нават калі гэтая дачка выхадцаў з Індыі не пераможа, ці не яна ў выпадку свайго ўдзелу вызначыць вынік выбараў?

Чытайце таксама:

У Трампа засталася толькі адна суперніца перад выбарамі-2024. Хто такая Нікі Хэйлі?

Ці зможа Нікі Хэйлі выбіць Трампа? Дэбатуе яна прыўкрасна

Канкурэнтка Трампа на праймерыз папрасіла Сакрэтную службу пра абарону з-за пагрозаў

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
17
Сумна
2
Абуральна
3
1
надзея не памірае/адказаць/
04.03.2024
а чаму б і не? старэйшыя кандыдаты ў любы момант могуць паехаць на лафеце, тады ў Хэйлі будзе шанс
1
Law and order for arrest/адказаць/
05.03.2024
Супраць Трампа каля сотні крымінальных спраў адкрыта, хмм, цікава, на што яна разлічвае? Таксама старога кожны дзень можа чакаць непрыемная хвароба ці сьмерць.
0
критик/адказаць/
05.03.2024
Хейли не побеждает внутри партии Трампа, но вот сам бешеный Трамп имеет не очень большие шансы победить на выборах.
А вот Хейли практически гарантировано выиграет у Байдена.
республиканцы просто долб...бы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031