Знайсці
25.02.2024 / 08:5710РусŁacБел

Трамп перамог Нікі Хэйлі на праймерыз у яе родным штаце

Дональд Трамп перамагае на праймерыз у Паўднёвай Караліне, абышоўшы былую прадстаўніцу ў ААН і сваю канкурэнтку ад рэспубліканцаў Нікі Хэйлі ў яе родным штаце. Яго адзіная суперніца — экс-губернатар штата Паўднёвая Караліна Хэйлі заявіла, што не збіраецца здавацца, піша «Голас Амерыкі».

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзідэнт Дональд Трамп выступае на праймерыз штата Паўднёвая Караліна. Фота: AP Photo / Mike Stewart

77-гадовы Трамп перамог 52-гадовую Хэйлі, нягледзячы на цэлы шэраг крымінальных абвінавачванняў супраць яго і нягледзячы на тое, што Хэйлі зʼяўляецца ўраджэнкай Паўднёвай Караліны, якая прапрацавала два тэрміны на губернатарскай пасадзе. 

Такі вынік узмоцніць заклікі саюзнікаў Трампа да таго, каб Хэйлі, апошні супернік Трампа, які застаўся, выйшла з рэспубліканскай гонкі. На дадзены момант Трамп дамінаваў ва ўсіх пяці партыйных спаборніцтвах: у Аёве, Нью-Гэмпшыры, Невадзе, на Віргінскіх выспах ЗША і зараз у родным штаце Хэйлі, што пакідае ёй вельмі мала шанцаў на вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі.

Хэйлі, якая працавала паслом у ААН пры прэзідэнце Трампе, яшчэ раз заявіла ў суботу ўвечары, што яна правядзе перадвыбарчую кампанію як мінімум да «супераўторка» 5 сакавіка, калі рэспубліканцы ў 15 штатах і на адной тэрыторыі ЗША будуць галасаваць на праймерыз.

Чытайце таксама:

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»

Трамп знайшоў, як пакрыць мільённы штраф. Будзе прадаваць красоўкі

Генеральны сакратар НАТА прызнаў права Украіны наносіць удары па тэрыторыі Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7
1
American/адказаць/
25.02.2024
Никки не просто проиграла, а проиграла с разгромным счетом.  Трамп-64% Никки-36% . НН постеснялось опубликовать.   
1
Форт-Нокс/адказаць/
26.02.2024
Байден трымае кулачкі за такога недарэчнага канкурэнта, абы той пратрымаўся на волі да выбараў.
26.02.2024
), доля сельскай гаспдаркі ў разрэзе вуп - гэта кропля ў моры. Эканоміка штатаў як раз трымаейца на тых, каго вы так паліваеце брудам - гэта “левацкі” тэхналагічны сектар. Капіталізацыя толькі 7 буйных амерыканскіх карпарацый (Microsoft, Apple, Meta, Alphabet, Amazon, Tesla, Nvidia) складае болей за 15 мільярдаў. На іх і трымаецца эканоміка, яны плоцяць вялічэзныя падаткі, якія потым ідуць на welfare трампістам, пра якіх вы тут напісалі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031