Знайсці
29.02.2024 / 12:1911РусŁacБел

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

Ён адзначыў, што многія «пачынаюць выць» і скардзіцца на санкцыі, што беларускіх спартоўцаў не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў.

«А куды вас не пускаюць? Вас што, у Расію не пускаюць? Гэта самая моцная спартыўная дзяржава нашай планеты [Што да Алімпійскіх гульняў, то Расія даўно нават не трэцяя, а ў футболе нават не дзясятая — НН], — сказаў ён. — Я назіраю цяпер вельмі пільна (больш, упэўнены, чым хто-небудзь з вас), што адбываецца ў Расійскай Федэрацыі са спортам.

Там увесь час паказчыкі ў спорце павялічваюцца. Там лыжнікі бегалі слабей — зараз бягуць хутчэй. Там хакей — ёсць хакей. І футбол тамака — дай бог. Я кажу: выйграйце ў расіянаў. Паспаборнічайце з імі і прыйдзіце дакладзіце, што вы выступілі лепш, чым расейцы ва ўсіх відах спорту. І ад вас больш нічога не трэба. Краіна будзе шчаслівая».

Што датычыцца ў цэлым цяперашніх вынікаў у айчынным спорце, Лукашэнка сказаў так: «Сорамна глядзець. Часам брыдка».

Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскі і беларускі спорт адхілены ад міжнародных спаборніцтваў (за выключэннем футбола для беларусаў і тэніса для абедзвюх краін). Таму ў Расіі праводзяцца ўласныя спартакіяды па лыжных гонках, біятлоне і фрыстайле ды інш. з удзелам беларусаў. Застаўся чэмпіянат Кантынентальнай хакейнай лігі, баскетбольная Адзіная ліга ВТБ. Расійскі футбол на міжнародным узроўні застаўся ў таварыскіх матчах з нятопавымі зборнымі Азіі і Афрыкі.

Удзел у Летніх Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе таксама пад пытаннем для беларусаў. Спартоўцы павінны ехаць туды пад нейтральным сцягам, без чыноўнікаў і адхрысціўшыся ад падтрымкі нападу Расіі на Украіну і ад супрацоўніцтва з беларускімі сілавымі структурамі (многія спартоўцы лічацца пры МУС, арміі і КДБ). Таксама трэба паспець прайсці кваліфікацыйныя адборы.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
35
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
01.03.2024
Гэта добра, што самазванцу сорамна і брыдка, можа здохне хутчэй.
0
Питон/адказаць/
01.03.2024
спорт должен быть любительским и за счет донатов, меценатов и спонсоров.. есть результат - есть поощрение.. а за какую страну выступать - там где больше платят конечно.. ну а если действительно патриот, то будь готов по-минимуму за родную страну здоровье отдавать ведь цена вопроса не важна в этом случае..
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Голь а выдумки хитра
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930