Знайсці
20.02.2024 / 08:296РусŁacБел

Сёння стартуе датэрміновае галасаванне — адзін з элементаў фальсіфікацый

Галоўная «інтрыга»: колькі напішуць працэнтаў.

Выбары ў 2019 годзе. Фота: «Наша Ніва»

Сёння ў Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адзіны дзень галасавання традыцыйна пройдзе ў нядзелю (сёлета гэта 25 лютага).

Участкі будуць адкрытыя з аўторка па суботу з 12:00 да 19:00.

Датэрміновае галасаванне ёсць у іншых краінах. Так, у другім туры на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі яно склала 46 працэнтаў. Але ў Беларусі датэрміновае галасаванне — гэта магчымасць фальсіфікацый.

На парламенцкіх выбарах у 2019 года Цэнтрвыбаркам заявіў, што датэрмінова прагаласавалі 35,77 працэнтаў выбаршчыкаў. Агульная яўка «склала» 74,68 працэнта.

Тады ў лістападзе 2019 года ў парламент не здолеў прасачыцца ніводны апазіцыйны кандыдат.

На выбарах-2015 такіх было два: Алена Анісім і Ганна Канапацкая на 110 дэпутатаў.

Чытайце таксама:

Як фальсіфікуецца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Як выглядаюць дэбаты на БТ: маналогі кандыдатаў, а пасля дзве хвіліны абмеркавання Курапатаў

Аднолькавыя выступы кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні нарабілі смеху ў сацсетках ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
20.02.2024
все бюджетники идут "чтоб отстал начальник"
20.02.2024
Сёння будзе 7,5% датэрміновых "палонных".
0
Галерный/адказаць/
20.02.2024
А ці можно даведацца, ходзіу́ ці не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031