Знайсці
02.05.2024 / 13:401РусŁacБел

Прынцэсе Шарлоце споўнілася дзевяць гадоў. Яе мама Кейт зрабіла новае ФОТА

Кенсінгтонскі палац апублікаваў новую фатаграфію прынцэсы Шарлоты з нагоды яе дня нараджэння. 2 мая прынцэсе споўнілася дзевяць гадоў, піша Бі-бі-сі.

Здымак быў зроблены некалькі дзён таму мамай Шарлоты, прынцэсай Уэльскай Кэтрын, і апублікаваны ў сацсетцы X.

Фота: Кенсінгонскі палац

«З дзявятым днём нараджэння, прынцэса Шарлота! Дзякуй за ўсе добрыя паведамленні сёння», — гаворыцца ў допісе ў акаўнце прынца і прынцэсы Уэльскіх.

Аналагічная фатаграфія прынца Луі, апублікаваная на мінулым тыдні ў гонар яго шасцігоддзя, таксама была зроблена Кэтрын.

У канцы сакавіка стала вядома, што прынцэса Уэльская лечыцца ад раку і праходзіць раннія стадыі курсу прафілактычнай хіміятэрапіі.

Незадоўга да гэтага Кейт выбачылася за «непаразуменне», якое выклікала яе фатаграфія з дзецьмі.

Тады вядучыя інфармагенцтвы свету адклікалі фота, выявіўшы ў ім прыкметы лічбавай маніпуляцыі.

Прынцэсу Шарлоту, якая з'яўляецца трэцяй у чарзе на трон, апошні раз бачылі на публіцы на Каляды, калі яе сям'я наведала царкоўную службу ў Сандрынгеме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
02.05.2024
Zusim, jak Čyrvony Kapturók, tolki biez jaho i košyka z piražkami dlia babuli...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031