Знайсці
19.02.2024 / 17:42РусŁacБел

За год амаль на 12% павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

У Беларусі за 2023 год на 11,7% павялічылася колькасць аварый з удзелам паляўнічых жывёл. Пра гэта напісала БелТА са спасылкай на Сцяпана Гузнея, намесніка начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага свету Дзяржінспекцыі.

За 2023 год зарэгістравана 3374 ДТЗ з удзелам розных жывёл, на якіх дазволена паляванне. Гэта на 353 больш, чым у 2022 годзе. У гэтых аварыях загінулі або былі траўмаваныя 3439 жывёл.

Часцей за ўсё пры сутыкненні з аўтамабілямі гінулі:

  • казулі — 2264 асобіны;
  • ласі — 915;
  • дзікі — 150;
  • алені высакародныя — 96;
  • алені плямістыя — 2;
  • лані — 8;
  • бабры — 4.

Як адзначыў Гузней, факты ДТЗ з удзелам такіх жывёл, як алень плямісты, лань, бабёр і выдра, носяць адзінкавы характар. А вось колькасць ДТЗ з удзелам лані ўжо сведчыць пра наяўнасць пэўнай праблемы і патрабуе прыняцця адпаведных мер. Гэта звязана з характарам месцаў яе пражывання і правядзеннем мерапрыемстваў па засяленні і рассяленні гэтай жывёліны.

Часцей за ўсё ДТЗ з удзелам жывёл летась здараліся ў пятніцу, панядзелак і чацвер. Гэта незвычайна, бо ш 2021 і 2022 гадах найбольшая колькасць такіх выпадкаў прыпадала на пятніцу, суботу і нядзелю.

Колькасць фактаў ДТЗ і загінулых пры гэтым паляўнічых жывёл:

  • Мінская вобласць — 956 фактаў ДТЗ (28,3% ад іх агульнай колькасці) і 984 загінулых жывёл (28,6%);
  • Брэсцкая вобласць — 380 выпадкаў ДТЗ (11,3%) і 390 загінулых (11,3%);
  • Гродзенская вобласць — 580 фактаў ДТЗ (17,2%) і 585 загінулых (17%);
  • Віцебская вобласць — 524 выпадкі (15,5%) і 538 загінулых (15,7%);
  • Магілёўская вобласць — 487 фактаў (14,4%) і 494 загінулых (14,4%);
  • Гомельская вобласць — 447 выпадкаў (13,3%) і 448 загінулых (13%).

Чытайце таксама:

Мінчук выкінуў каля дзіцячай пляцоўкі труп шалёнай лісы

У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

Чулыя работнікі хуткай дапамогі выратавалі казулю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031