Знайсці
04.02.2024 / 00:447РусŁacБел

«Шкада, што збіваю вашыя планы. Але мяне болей няма»: тату-майстрыха з Віцебска ў інстаграме распавяла пра самагубства 

На акаўнт moonzytattoo ў інстаграме падпісана больш за 23 тысячы чалавек. Дзяўчына з Віцебска, якую завуць Кацярына, робіць вельмі мілыя тату — у яе творчасці шмат прыхільнікаў. Але ўчора дзяўчына выклала незвычайнае відэа. Мяркуючы па ім, можна было зразумець, што яна плануе забіць сабе. Падпісчыкі сталі шукаць варыянты выратаваць яе жыццё.

Скрыншот відэа ў інстаграме moonzytattoo

Па вельмі эмацыянальным відэа дзяўчыны, дзе яна амаль увесь час плача, складана зразумець сітуацыю.

− Дарагія сябры, мае кліенты. Я вымушана адмяніць вашыя запісы. На жаль, так атрымалася, што маё дзіця памерла. І адзіны чалавек, які мусіў быць са мной, адмовіўся ад мяне. З такой жорсткасцю, што вы нават сабе не ўяўляеце. Мне вельмі шкада, што я адмяняю запіс. Мне вельмі шкада, што я збіваю вашыя планы. Але мяне болей няма. Я вельмі моцна старалася, я праз усё прайшла сама. Мяне не падтрымалі ні словам, нічым, ніяк… Я праз усё ішла сама, маленькая дзяўчынка Каця… І я не справілася. Мяне больш няма. Будзьце, калі ласка, добрымі людзьмі.

Таксама ў апісанні профілю тату-майстрыха напісала: «Бывайце. Прабачце мне, калі ласка». Зразумеўшы, што дзяўчыну патрэбна ратаваць, яе падпісчыкі пачалі шукаць варыянты гэта зрабіць — улічваючы той факт, што шмат часу на гэта не было. Нехта пісаў кранальныя каментарыі, хтосьці спрабаваў датэлефанавацца праз інстаграм і па мабільнай сувязі, хтосьці звязваўся з мамай Кацярыны. Патэлефанавалі і ў міліцыю.

Зараз сяброўкі дзяўчыны паведамляюць, што Кацярына разам з мамай знаходзіцца ў бальніцы.

Трэба адзначыць, што сярод каментатараў знайшліся і тыя, хто пачаў папракаць дзяўчыну ў тым, што яна выклала эмацыянальна цяжкі кантэнт у інтэрнэт.

«Наша Ніва» звярнулася да псіхолага (імя не называем па яго просьбе) з пытаннем, што рабіць, калі раптам ты бачыш у сацыяльных сетках, што твой знаёмы ў адным кроку ад суіцыду.

− Калі вы пабачылі ў сацыяльных сетках як ваш сябра ці знаёмы распавядае пра сваё самагубства, паспрабуйце звязацца з ім ці з яго сваякамі. Абярыце самы хуткі спосаб. Прапануйце сваю дапамогу. Можна сказаць, што вы разумееце як цяжка, што ў гэты час не відна іншага шляху, але трэба неяк супакоіцца. Адначасова трэба ехаць да чалавека ці знайсці таго, хто можа гэта зрабіць.

Ёсць добрая навіна: калі чалавек кажа пра самагубства публічна, гэта значыць, што ён яшчэ сумняваецца — і яго магчыма спыніць. Калі раптам вы думаеце, што чалавек «хоча проста прыцягнуць да сябе ўвагу», устрымайцеся ад ацэнкі. Калі вы не збіраецеся дапамагаць чалавеку, ці не разумееце, што рабіць, лепш прайсці міма, чым асуджаць.

Самае дрэннае, што можна зрабіць, гэта пачаць крытыкаваць і абвінавачваць. Бо часцей за ўсё да самагубства прыводзіць пачуццё віны. Такім чынам, калі ідзе гаворка пра жыццё, заўсёды трэба ставіцца да гэтага вельмі сур'ёзна і сваё меркаванне трымаць пры сабе. Галоўнае — не нашкодзіць.

Чытайце таксама:

У Мінску дзесяцікласніца здзейсніла суіцыд. Перад гэтым яна раздала свае рэчы знаёмым

Беларуска, якая перажыла востры псіхоз і дзве спробы самагубства, запусціла праект дапамогі людзям з ментальнымі праблемамі

Па факце смерці беларуса ў варшаўскім ізалятары заведзена крымінальная справа па артыкуле «давядзенне да самагубства»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
17
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
112
Абуральна
4
5
Мушчына 30 лет/адказаць/
04.02.2024
Максим Дизайнер, где твой хиджаб, сестра?
13
Рабинович/адказаць/
04.02.2024
Думаю она решилась на это из-за зверств режима и страданий палитвязней!
0
Ваня/адказаць/
04.02.2024
Трымайся, добрых людзей болей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930