Знайсці
02.02.2024 / 01:0315РусŁacБел

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

Дэталі таго, як удалося не дапусціць дэпартацыі музыкаў «Бі-2» у Расею, ў эфіры «Настоящего времени» распавёў расейскі палітык Дзмітрый Гудкоў, які ўвесь гэты час знаходзіўся на сувязі з артыстамі і адвакатам. 

— Вы бралі ўдзел у вызваленні музыкаў «Бі-2», каб іх не дэпартавалі ў Расею. Раскажыце пра гэта. З кім вы кантактавалі?

— Тут насамрэч ніякага эфіру не хопіць, каб усё расказаць. Магу сказаць, што ўсё атрымалася дзякуючы ўдзелу велізарнай колькасці людзей, дыпламатаў, як ужо сказалі музыкі, і спрыяльнаму збегу абставінаў.

Таму што ўчора быў вырашальны дзень, і калі мы атрымалі ўсе ўзгадненні, на рэйс, на якім хлопцы прыляцелі, не было ніводнага білета. Потым нейкім цудам Максім Кац знайшоў тры.

Мы спачатку прынялі рашэнне купіць квіткі толькі тым, хто валодае выключна расейскімі пашпартамі. А наступныя тры мы арганізавалі літаральна прама за некалькі гадзін, звязаўшыся праз ізраільскіх дыпламатаў з авіякампаніяй, знайшлі трох пасажыраў, якія саступілі квіткі і гатовыя былі ляцець наступным днём, іх перааформілі на хлопцаў. Увогуле, цэлая спецаперацыя.

Я вельмі рады, што ўсё скончылася станоўча, але трэба разумець, што тут велізарная роля МЗС Ізраіля і асабіста консула, які быў з намі ўсе гэтыя пяць дзён і прадухіліў самае небяспечнае — дэпартацыю ў Маскву прамым рэйсам. Я так мяркую, яны хацелі прама з Пхукета іх вывезці, пакуль ніхто не зразумеў усю сурʼёзнасць сітуацыі. Мы гэта ўсё адбілі. 

А далей ужо прыйшлося падключыць усіх, акрамя МЗС Ізраіля: і аўстралійскі МЗС, і консула, і пасла, і МЗС Германіі, і амерыканскіх дыпламатаў. Але, як мне ўжо ўчора сказалі,

кейс «Бі-2» быў на ўсіх сталах ва ўсіх еўрапейскіх МЗС.

Таму дзякуй богу, што нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага, так бы мовіць, кракадзіла — літаральна ў апошні момант. 

Я выдатна разумею, што гэта была спецаперацыя расейскіх спецслужбаў — для таго, каб прадэманстраваць усім нам, якія знаходзяцца за мяжой крытыкам Пуціна, што яны могуць дастаць каго заўгодна дзе заўгодна. Ім патрэбны быў такі тоўсты трафей. Але вось, дзякуй богу, нам удалося гэта прадухіліць.

— Вы распавялі пра дзеянні МЗС Ізраіля, МЗС Аўстраліі. Ці быў нейкі супраціў з боку ўласна расейскіх уладаў? Што яны рабілі ў гэты момант?

— Безумоўна. Мы ж ужо ўзгаднілі на трэці дзень дэпартацыю ў Ізраіль, купілі квіткі ўсім, і ўсё было дамоўлена. А на раніцу проста прыходзіць высокапастаўлены дыпламат з расейскай амбасады, нешта з кімсьці перацерлі ў [міграцыйнай службе], і далей усе квіткі былі ануляваныя, акрамя білета Лёвы. 

Проста білет Лёвы яны ніяк не маглі ануляваць, ён грамадзянін Ізраіля і прыляцеў па ізраільскім пашпарце. А пяць музыкаў ляцелі па расейскіх пашпартах.

Тут была галоўная дыпламатычная бітва менавіта з нагоды музыкаў, якія выключна грамадзяне Расеі. 

— Як гэта працуе? Напэўна, гледачы таксама не разумеюць, як урад краіны можа ануляваць авіябілеты?

— Не ўрад, а міграцыйная служба. Яна павінна ўзгадніць білет, каб цябе канваіравалі ў аэрапорт і пасадзілі на самалёт.

Цябе даводзіць міграцыйная да пашпартнага кантролю, праводзіць на рэйс, і толькі там табе аддаюць пашпарт. То-бок, калі міграцыйная не прызнае гэтыя квіткі, цябе проста нікуды не павязуць ні на якім аўтобусе. 

Тут, трэба гэта разумець, усё вырашалася на ўзроўні прэмʼер-міністра Тайланда. Пра гэта сказаў Шура, якога праводзіў міністр замежных спраў Тайланда.

Там былі паслы, усё ўзгаднялася, як мне сказалі, з прэмʼер-міністрам, які асабіста не стаў сустракацца, нават першапачаткова не планаваў з ім сустрэчу. Мабыць, яму патлумачылі, што гэта міжнародны скандал, што гэта ўдарыць па турыстычнай галіне, што ў Маскве, у Расеі музыкаў чакае палітычны пераслед. 

Чаму ўключыліся астатнія дыпламаты? Таму што міжнароднае права прадугледжвае абарону ад палітычных пераследаў. А тут яны ў наяўнасці: і абвінавачванні Захаравай у спонсарстве тэрарызму, а дэпутат Лугавы проста прамым тэкстам паабяцаў музыкам турму. Гэта ўсё дыпламаты сабралі, перавялі, прынеслі, і гэта ўсё некалькі гадзін сурʼёзна абмяркоўвалася. 

Нам трэба было тэрмінова іх эвакуіраваць, бо мы асцерагаліся, што ўжо сёння будзе зваротны ход расейскіх спецслужбаў і расейскага МЗС разам з амбасадай, бо яны маглі падключыць якія заўгодна сувязі. Я нядаўна прачытаў, што ледзь не Кавальчук зʼяўляецца Ганаровым консулам у Тайландзе. 

— Давайце пагаворым падрабязней пра пазіцыю ўладаў Тайланда. Чаму ўвогуле магчыма, што па нейкіх запытах Расеі яны затрымліваюць людзей?

— Тайланд зацікаўлены ў расейскіх турыстах, а расейская дыяспара пабіла ўсе рэкорды скупкі нерухомасці. Гэта значыць, яны ўносяць вялікі ўклад у эканоміку Тайланда. Таму калі дыпламаты цябе пра нешта просяць, то ты гэтую просьбу выконваеш.

І калі Генеральны консул Сасноў тэлефанаваў у міграцыйную службу і паліцыю, там жа не ведалі, пра што гаворка: «Ну, нейкія музыкі, ды і хрэн з імі, ну, просяць іх у Маскву адправіць, а чаго б не адправіць».

І толькі калі мы паднялі гэтую хвалю ў свеце, ва ўсіх заходніх СМІ, у самых рэзанансных, пасля гэтага нам удалося проста адбіць хлопцаў і вынесці гэта ўсё на палітычны ўзровень. 

Я магу сказаць, што там першапачаткова планавалася. Была абʼява ў тайскім чаце, прыхільнікі скінулі. Хлопцы спачатку не звярнулі ўвагу, але я адразу напружыўся.

А там была такая абʼява: «Плацім такія-то грошы, хто здыме музыкаў «Бі-2» сёння ў аэрапорце Пхукет, прыкладна дзяжурыць да 22:00». Я кажу: «Хлопцы, вы чаго, ну-ка, давайце глядзець».

Я паглядзеў на авіасэйлз, а там прамы рэйс Пхукет — Масква роўна ў 23 гадзіны з чымсьці. Я кажу: «Трэба тэрмінова ізраільскаму консулу тэлефанаваць, трэба дзяжурыць, трэба кантраляваць». 

Мы настойвалі на тым, каб іх прывезлі ў Бангкок, а не ў аэрапорт.

Нам удалося перадаць ім сумку, дзе быў тэлефон, і мы сачылі за аўтобусам у телеграме live location (геалакацыя ў рэжыме рэальнага часу).

@nashaniva Музыканты з «Бі-2» на волі. Што яны расказваюць #беларусь#навіныбеларусі#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#би2лучшие#бобруйск♬ Молитва (Из к/ф "Молитва") - Би-2

Чытайце таксама:

«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне 

Не толькі «Бі-2». Паляванне на зорак з антываеннай пазіцыяй у Тайландзе ідзе па замове МЗС Расіі

Удзельнікаў гурта «Бі-2» трымаюць на спёцы ў камеры пад адкрытым небам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
117
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
22
2
бабруйчанін/адказаць/
02.02.2024
даведка , Даведка У 18 годзе БІ2 у Бабруйску зладзіла Шоу Безкаштоуна Даром землякам бабруйчанам Зьехалась было болей 100 т Працяш будзе ..пасля Будзьце уверены
12
Отшельник /адказаць/
02.02.2024
Это надо же как все эти Иуды гавкающие на Россию и зарабатывающие на россиянах за рубежом,боятся депортации в Россию!)))Мелочь,а приятно.Раньше любил слушать БИ-2,но гнилость исполнителей всё перебила.
03.02.2024
Главное, чтобы не пришлось теперь всей моссадой по всему миру ловить. Наберут кредитов у банкиров, паспорт из широких штанин нигерийский достанут и “Вы нам ещё за 500 лет колониализма и эксплуатации должны!” и ручкой досвидос...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031