Знайсці
29.01.2024 / 08:055РусŁacБел

Беларускую вакцыну ад кавіду першымі выпрабавалі на гомельскіх чыгуначніках

Паведамляецца, што вакцына пасуе для бустарнай вакцынацыі.

Гомельскія чыгуначнікі ўзялі ўдзел у правядзенні клінічных даследаванняў першай айчыннай супрацьвіруснай вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал Гомельскай чыгункі.

Фота: Гомельская чыгунка

Звесткі, атрыманыя на гэтым этапе, кажуць аб тым, што вакцына, як у дозе 0,5 мл, так і ў дозе 1 мл, дазваляе сфарміраваць дастаткова добры імунны адказ пры бустар-вакцынацыі, гаворыцца ў паведамленні.

«Гэта ў цэлым поспех айчыннай навукі і нашай медыцыны. Вышэйшы пілатаж у сучаснай фармакалогіі», — адзначыў рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесар Ігар Стома.

Чытайце таксама:

Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавірусу

Беларусь замахнулася на чатыры мільёны вакцын у год ад кавіду

Зарэгістравана беларуская вакцына ад кавіду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
пипеткин/адказаць/
29.01.2024
А почему не не Дроздах?. Все дебильные инициативы исходят из тех мест не далёких. Ну и испытания всех этих  инициатив то-же проводили бы на себе любимых. 
0
Подопытные/адказаць/
29.01.2024
А на ком же испробовать? А давайте на тех, кто меньше всего нужен! Гомельская чыгунка! Ахах
0
Янка/адказаць/
29.01.2024
Падвопытныя трусы - гэта сапраўды новая роля для бюджэтнікаў і працоўных дзяржсэктара. Ну, з пачаткам!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031