Знайсці
25.01.2024 / 18:3824РусŁacБел

Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавіруса

Мікалай Лукашэнка робіць першыя крокі ў навуцы. Дзякуючы зліву ягонай асабістай пошты ўдалося выявіць першую навуковую публікацыю, у якой сын беларускага палітыка пазначаны суаўтарам. 

Мікалай Лукашэнка з настаўніцай хіміі Галінай Макаравай пасля ўзнагароджання дыпломам трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. Фота: o-gorodok.minsk.edu.by

Як ні дзіўна, навуковая праца малодшага Лукашэнкі скіравана на вывучэнне кавіду, пагрозу якога ягоны бацька адмаўляў у самы разгар пандэміі ў 2020 годзе.

Поўная назва артыкула гучыць як «Вылучэнне чалавечага, бычынага і казінага лактаферыну, параўнальная характарыстыка ўласцівасцей і аналіз магчымасці яго выкарыстання ў распрацоўцы тэрапеўтычных і прафілактычных сродкаў супраць Sars-Cov-2». SARS-CoV-2 гэта каранавірус, які быў выяўлены ў снежні 2019 года. Менавіта ён выклікаў інфекцыйнае захворванне COVID-19. Паводле артыкула, найбольшую актыўнасць супраць SARS-CoV-2 праявіў бычыны лактаферын.

Непатрыятычна ў спісе выкарыстаных крыніц адсутнічаюць спасылкі на напрацоўкі айчынных навукоўцаў. 

Публікацыя была выдадзена ў зборніку навуковых матэрыялаў па выніках міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі «Нарачанскія чытанні — 14: Інавацыйныя біятэхналогіі прыродных і сінтэтычна біялагічна актыўных рэчываў», якая праходзіла 5-7 кастрычніка 2022 года ў Мінску і Стаўрапалі.

Якраз у гэты час міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пераконваў, што плануе зарэгістраваць беларускую вакцыну ў канцы 2023 года, а шырокае выкарыстанне пачаць у 2024 годзе.

Суаўтарамі студэнта біяфака БДУ Мікалая Лукашэнкі выступілі загадчык кафедры прыродазнаўчых навук ліцэя БДУ Максім Капусцін, прафесар БДУ і загадчык Нацыянальнага інстытута прыкладных праблем біяхіміі Уладзімір Курчанка, дырэктарка ліцэя БДУ Ганна Чубарава, прафесар Паўночна-Каўказскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Еўдакімаў.

Іншых студэнтаў, акрамя Лукашэнкі, сярод суаўтараў няма. Быць у гэтым зорным складзе навукоўцаў хацелі б многія іншыя беларускія навучэнцы, але атрымалася толькі ў сына беларускага палітыка.

Цікава, што Ганна Чубарава пайшла са сваёй пасады ў пачатку навучальнага года 2023/2024. Перад гэтым Аляксандр Лукашэнка накінуўся на сваёй нарадзе на Ліцэй, з якога ў 2020 годзе былі вымушаны забраць дакументы ягоныя сын і ўнучкі. Выцягванне Мікалая па навуковай галіне, відаць, не вельмі дапамаглі Чубаравай утрымацца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
38
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
4
0
маша/адказаць/
26.01.2024
а ці існуе беларуская псіхіатрыя?

ну свекр мой получает пенсію наверное хорошую)
0
Адам Кадыраў/адказаць/
26.01.2024
Падаецца, што ад бегання ў броніку з аўтаматам у Колі канчаткова сарвала башню, быць хакейным чэмпіёнам яму стала замала, і ён уявіў сабе геніяльным навукоўцам-вундэркіндам. А можа проста аднойчы хакейнай клюшкай па галаве неасцярожна ўдарылі. Злыя языкі распавядаюць гісторыю: Нібыта аднойчы ў дзяцінстве Коля рэзка захацеў каралеўскіх крэветак. Капрыз прынца адбыўся ўвечары. Але адзіным месцам у краіне, дзе гэтыя крэветкі былі ў наяўнасці "тут і зараз" - быў склад-лядоўня Санта-Брэмара ў Берасці. І тады Машэнскі і некалькі ягоных займаў кінулі ўсе справы, загрузілі крэветак, і з эскортам памчаліся ў Менск у рэзідэнцыю аграфюрэра. Каштоўны делікатэс быў дастаўлены да стала прынца сваечасова.
0
Міраслаў /адказаць/
26.01.2024
Чытач , гэта слушна. Сапраўды Краіна павінна ведаць сваіх "херояў".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031