Знайсці
11.01.2024 / 21:237РусŁacБел

Бутыляваная вада забруджаная мікрапластыкам у каласальным маштабе — вучоныя

Новае даследаванне выявіла, што ў адным літры бутыляванай вады ўтрымліваецца каля 240 тысяч часцінак мікрапластыку. Праўда, уплыў яго на здароўе пакуль не даследаваўся.

Фота: Khatawut Chaemchamras / Vecteezy

Як піша Le Monde, амерыканскія даследчыкі выявілі, што бутыляваная вада мае нечакана высокую ступень забруджанасці мікрапластыкам. Сваімі вынікамі вучоныя падзяліліся ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Як паведамляецца, у сярэднім у адным літры вады ў пластыкавай бутэльцы ўтрымліваецца каля 240 тысяч часцінак мікрапластыку. Былі пратэставаныя бутэлькі з вадой трох вытворцаў.

У вадзе былі знойдзены сем відаў мікрапластыку. У прыватнасці, поліамід, поліпрапілен, поліэтылен, ПВХ і нават ПЭТ. У вадзе першых двух брэндаў значную долю (ад 70 да 80%) складаў поліамід. А вось у вадзе трэцяга брэнду на яго прыходзілася толькі 17% усёй масы пластыку. А вось ПЭТ склаў 63%.

Гэтая лічба каласальна (ад ста да тысячы разоў) адрознівацца ад тых, што прыводзіліся раней. Такую колькасць часцінак вучоныя здолелі выявіць дзякуючы новым аптычным тэхналогіям, якія могуць знаходзіць і вызначаць характарыстыкі мікра– і наначастак пластыку.

Аўтары не раскрываюць назвы трох вытворцаў бутыляванай вады, але сцвярджаюць, што такі ўзровень забруджанасці, імаверна, будзе і ў іншых вытворцаў.

Вучоныя звяртаюць увагу, што часткі мікрапластыку з вадой трапляюць у арганізм чалавека, дзе з поспехам пераадольваюць біялагічныя бар'еры і з крывёй распаўсюджваюцца па ўсіх органах, уключаючы мозг. Але пакуль не хапае ведаў адносна таго, якія рызыкі для здароўя гэта нясе. У той жа час вучоныя адзначаюць, што таксічныя рэчывы (напрыклад, бісфенолы), якія пераносяцца гэтымі мікра– і наначасцінкамі, узмацняюць іх шкоднае ўздзеянне.

У 2023 годзе французскія вучоныя высветлілі, што мікрапластык аказвае шкоднае ўздзеянне на кішэчную флору, зніжаючы колькасць карысных бактэрый і павялічваючы колькасць патэнцыйна патагенных.

У 2022 годзе італьянскія даследчыкі выявілі забруджанасць мікрапластыкам груднога малака ў большасці кормячых жанчын. А нідэрландскія вучоныя падлічылі, што колькасць мікрапластыку, які цыркулюе ў крыві чалавека, складае прыкладна 1,6 міліграма на літр крыві. Але даследчыкі здолелі выявіць толькі мікрачасцінкі памерам большым за 700 нанаметраў. І гэта не дазваляе гаварыць аб сапраўдным маштабе забруджанасці.

Чытайце яшчэ:

Еўрапейцаў пазбаўляюць аднаго з сімвалаў свята і гламуру

Навукоўцы знайшлі мікрапластык у аблоках. Гэта можа несці сур'ёзныя наступствы для свету

Мікрапластык можа трапляць у мозг і выклікаць змены ў паводзінах — новае даследаванне

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
21
Сумна
8
Абуральна
4
2
Док/адказаць/
12.01.2024
А калісь жылі ў сваіх хатах і пілі чыстую ваду са студні без пластыкаў, хлорак, фтораў і іншага паскудства. Трэба забараняць пластык паўсюль.
7
гоблен/адказаць/
12.01.2024
Док, во-во! А когда-то и в пещерах жили! Никакого асбеста! И шкуры носили! Никакой синтетики! И лопухом подтирались - леса берегли! Нужно запрещать цивилизацию! Запрещать и не пущать, ипать-колотить! 🤦 Вот бы ещё и недоумков запретить! Как сказал русский писатель, беда в том, что у подавляющего большинства людей нет ума! 🤣
0
Габелен/адказаць/
12.01.2024
У дасьледваньні вялося пра нанаплястык, а НН пераблытала й напісала пра мікраплястык.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031