Знайсці
08.01.2024 / 12:015РусŁacБел

Еўрапейцаў пазбаўляюць аднаго з сімвалаў свята і гламуру

З мэтай змяншэння забруджвання мікрапластыкам Еўрапейскі Саюз уводзіць забарону на бліскаўкі. Іх нельга будзе выкарыстоўваць ані ў макіяжы, ані ў лаку для пазногцяў. Пад забарону трапляюць таксама скрабы для скуры, зубныя пасты і гелі для душа.

Еўрапейцаў пазбаўляюць бліскавак. Фота: Wirakorn Deelert / Vecteezy

Як паведамляе Le Monde, Еўрапейскі Саюз пасля шасці гадоў абмеркавання ў кастрычніку 2023 года прыняў рашэнне аб паступовай забароне бліскавак. Гэтая мера — частка Еўрапейскага плана па дасягненні нулявога забруджання. Ён прадугледжвае скарачэнне забруджання мікрапластыкам на 30% да 2030 года.

Забарона датычыць усіх часціц сінтэтычных палімераў памерам меншых за 5 міліметраў, якія з'яўляюцца арганічнымі, нерастваральнымі і ўстойлівымі да разлажэння. Паводле меркавання Еўракамісіі, гэтыя меры дазволяць перадухіліць выкід каля паўмільёна тон мікрапластыку.

Акрамя бліскавак, так папулярных у аздабленні паштовак, касцюмаў і ў макіяжы, забарона паступова будзе пашырацца і на іншую прадукцыю, якая ўтрымлівае мікрапластык: скрабы для скуры, зубныя пасты, гелі для душа, адзенне, цацкі, мыйныя сродкі, лак для пазногцяў.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на бліскаўкі, вырабленыя з натуральных, біяразкладальных або водарастваральных неарганічных матэрыялаў.

Як адзначае нямецкае выданне Bild, забарона будзе ўводзіцца паступова. Вытворцам далі час для адаптацыі да новых патрабаванняў. Напрыклад, касметыка, якая змываецца, павінна быць без мікрапластыку ўжо ў кастрычніку 2027 года. А вось вытворцам тавараў для макіяжу, лаку для пазногцяў на адаптацыю да новых патрабаванняў адведзены час да кастрычніка 2035 года.

Гэтыя патрабаванні распаўсюджваюцца не толькі на еўрапейскіх вытворцаў, але і на міжнародныя кампаніі, якія ажыццяўляюць пастаўкі ў ЕС. Вядома, што ў ЗША 87% прадукцыі вядучых касметычных брэндаў утрымлівае мікрапластык.

Як піша Le Monde, мікрапластык не толькі шкодна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе, але і на здароўе чалавека. Згодна з даследаваннем брытанскіх вучоных, праведзеным у 2022 годзе, мікрапластык быў выяўлены ў лёгкіх пацыентаў пасля хірургічнага ўмяшання. А некалькі гадоў таму галандскія вучоныя знайшлі яго ў крыві донараў.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы знайшлі мікрапластык у аблоках. Гэта можа несці сур'ёзныя наступствы для свету

Мікрапластык можа трапляць у мозг і выклікаць змены ў паводзінах — новае даследаванне

Кантактныя лінзы: практычна, але небяспечна?

Мікрапластык — адна з галоўных пагроз здароўю ў XXI стагоддзі. Але навукоўцы знайшлі рашэнне

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1
0
Очередной популизм/адказаць/
08.01.2024
Ну т.е. тот пластик который от промышленных и бытовых отходов не измельчается в природе до микропластика с теми-же последствиями? Решение приятное но не решающее ровным счетом ни-че-го. Проблему пластика можно решить только путем перехода на альтернативу и отказа от него хотя бы в пищепроме. 
3
EU clowns /адказаць/
08.01.2024
А китаю и индии плевать. Они все будут использовать что им выгодно. И уголь и нефть и газ и пластик. Будут продавать дурачкам европейским солнечные и ветровые неэффективные и дорогие источники энергии.   Еффективность односторонних запретов нулевая. 
0
Green deal/адказаць/
08.01.2024
EU clowns , Напэўна жыхары Шанхая і Дэлі кожны раз нацягваючы маску на твар, бо інакш там дыхаць немагчыма думаюць аб прыбытку і ім адразу становіцца лягчэй. Ці не?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031