Знайсці
05.01.2024 / 11:117РусŁacБел

У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі

Рэкорд нізкай тэмпературы гэтай зімы быў зноў пабіты. У ноч на пятніцу на аэрадроме Энантэкіё (на мяжы з Нарвегіяй) тэмпература склала -44,3 градуса, піша Yle.fi.

Камуна Энантэкіё — адзіная ў Фінляндыі, дзе ёсць Скандынаўскія горы. Фота: Wikimedia Commons

Тэмпературны рэкорд у чацвер абнаўляўся ўжо некалькі разоў.

У Фінляндыі тэмпература ніжэй за 42 градусы была зарэгістраваная на працягу 2000-х гадоў толькі тры разы.

Нацыянальная чыгуначная кампанія VR паведамляе, што адмяняе некаторыя цягнікі далёкага накіравання ў выходныя з-за моцных маразоў.

У пятніцу, суботу і нядзелю будзе адменена каля 20 цягнікоў у дзень.

Большая частка адмененых цягнікоў тычыцца напрамкаў Хельсінкі — Купітаа, Тампэрэ-Поры, а таксама Сейняйёкі-Васа, у паўднёвай часткі краіны.

Адмененыя рэйсы заменяць аўтобусамі або перанясуць паездкі пасажыраў на наступныя цягнікі.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі паабяцалі ўзмацненне маразоў

Вам холадна? У Швецыі ўчора зафіксавалі -43,6°С

Жыхарам Варонежа адключылі ацяпленне. А там маразы пад мінус 20°С

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
33
Сумна
2
Абуральна
2
0
Raniej było glabalnaje pachaładańnie :)))/адказаць/
05.01.2024
Ciapier paciapleńnie :))) 

Vierym, vierym. Ja pavieryŭ :)))
05.01.2024
Тамучка,заўседы есць людзі, якія думаюць, што ўсе даследчыя цэнтры і навукоўцы - святыя людзі, якія не могуць рабіць свае даследаванні такім чынам, каб атрымаць патрэбныя некаторым вывады.
0
Змова нанова/адказаць/
06.01.2024
flm, ага, а песні Цою пісалі ў ЦРУ, каб разваліць саюз; а ў вакцыны ад кароны Білл Гейтс дадаваў 5g-чыпы; а глабальнае пацяпленне - гэта праект Гасдэпа, каб аслабіць славян. Шырока вядомыя факты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930