Знайсці
04.01.2024 / 13:30РусŁacБел

Сіноптыкі паабяцалі ўзмацненне маразоў

Народная прыкмета працуе. Калі на першыя Каляды — адліга, то на другое Раство — моцныя маразы.

5 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, па паўднёвай палове з дажджом. У асобных раёнах краіны, а ноччу і раніцай па поўдні на большай частцы тэрыторыі чакаецца галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу будзе ад -2°С па поўдні да -17°С па поўначы краіны; максімальная днём -6..-12°С, па поўдні Беларусі яна складзе -5..+1°С.

У Мінску днём чакаецца мінус 11°С.

6 студзеня ноччу ад -6°С па паўднёвым захадзе да -18°С па поўначы краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -19…23°С; максімальная днём -6..-13°С, па поўначы краіны яна складзе -14..-16°С, па поўдні -3..-5°С. У Мінску ўначы будзе мінус 10°С, удзень — мінус 12°С, да вечара стане -14°С.

А 7 студзеня чакаецца яшчэ большае ўзмацненне маразоў. Надвор'е будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў Арктыцы. Ноччу -16..-23°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -24..-27°С, па паўднёвым захадзе Беларусі яна складзе -11..-15°С; максімальная днём будзе ад -9°С па паўднёвым захадзе да -18°С па паўночным усходзе краіны.

У Мінску ўначы і раніцай мінус 19°..-20С, удзень мінус 16°С, пад вечар мінус 19°С. У ноч на 8 студзеня чакаецца мінус 20°С, удзень — -15°С.

Чытайце таксама:

Вам холадна? У Швецыі ўчора зафіксавалі -43,6°С

Розніца тэмператур у Беларусі складае 15 градусаў

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930