Знайсці
22.12.2023 / 10:5911РусŁacБел

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя Каляды. Ну тако-ое…

Прагноз на 23—25 снежня.

У суботу надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі і халаднейшая паветраная маса.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць снег, мокры снег, нават дождж. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -4..+1°С.

У Мінску ўначы -1°С, працяглыя ападкі (пераважна мокры снег). Удзень -1°С, мокры снег. Увечары зноў працяглыя ападкі.

24 снежня захаваецца ўплыў прахалодных паветраных мас з поўначы Еўропы. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, мокры снег. Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу 0..-5°С, максімальная днём -3..+2°С. У Мінску ўначы і раніцай працяглыя ападкі (у асноўным мокры снег) і мінус 2°С, удзень мокры снег і мінус 3°С.

25 снежня, у панядзелак, снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах слабая мяцеліца і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-7°С, максімальная днём складзе ад +1°С на паўночным усходзе да +9°С на паўднёвым захадзе Беларусі.

У Мінску мокры снег, уначы -3°С, удзень +3°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
23.12.2023
я памИИлілася .
специіальна )

калі я ўсё-ткі не
памылілася, то
Новы Год будзе
прыгожы

23.12.2023
Калiфарнiец, а ви АД
слядили перамяшчэния и усё такое нашай унизапнай Хроснай ? ) 
0
ИВАН/адказаць/
23.12.2023
антижир, я здатны ўспрымаць, ва ўсіх сэнсах. Бярыце з мяне прыклад. І вучыце мову, каб з Богам размаўляць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930