Знайсці
03.12.2023 / 11:424РусŁacБел

Просты дэсерт з хлеба

Рэшткі хлеба можна без асаблівых высілкаў ператварыць у просты дэсерт. Аднак калі вы дадасце свежую ці сушаную садавіну і спецыі, гэты просты дэсерт адразу стане асаблівым.

Хлебны дэсерт са свежымі ягадамі. Фота: Getty Images

Дэсерты з учарашняга ці проста злёгку счарсцвелага хлеба папулярныя ў розных кухнях. З французскага хлеба на заквасцы робяць запяканку, прыпраўленую карыцай, а ў Латвіі ўсім вядомы салодкі пачастунак з жытняга хлеба, варэння і ўзбітых вяршкоў. Прапанаваны рэцэпт — адзін з самых простых у свеце хлебных дэсертаў.

Хлебны пудынг выдатна спалучыцца з кампотам ці чаем. Калі хочаце атрымаць больш вытанчаны варыянт гэтага дэсерту, дадайце перад выпечкай жменю шакаладнай стружкі.

Вам спатрэбіцца:

  • 2 кубкі малака
  • 2 лыжкі несалёнага масла плюс яшчэ трохі для змазвання формы
  • 1 лыжка ванільнага экстракту
  • 1 шклянка цукровага пяску
  • дробка солі
  • палова буханкі салодкага яечнага хлеба, нарэзаная кубікамі па 5 см
  • 2 яйкі, узбітыя
  • спецыі на жаданне: карыца, мускатны арэх, духмяны перац і кардамон

Фота: annick vanderschelden photography / Getty Images

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце духоўку да 180 градусаў. У невялікай каструлі на слабым агні нагрэйце малако, масла, ваніль, цукар і соль. Гатуйце, пакуль масла не растане; астудзіце. Тым часам вышмаруйце маслам форму для выпечкі і напоўніце яе хлебам, нарэзаным кубікамі.
  2. Дадайце яйкі ў астылую малочную сумесь і ўзбіце; выліце сумесь на хлеб.
  3. Выпякайце 30-45 хвілін або пакуль крэм не застыне, але ўсё яшчэ будзе трохі зыбкім, а краі хлеба не падрумяняцца. Падавайце цёплым або пакаёвай тэмпературы.

 

Больш пра ежу:

Колькі можна захоўваць замарожаныя прадукты і ці можна замарожваць іх паўторна

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
03.12.2023
Нет ничего вкуснее латышского хлебного супа (maizes zupa).
03.12.2023
2 кубкі малака, што, аднымі сухарамі давіцеся?
0
Жвір/адказаць/
03.12.2023
Ай, ня княская страва, не. А "maizes zupa" чамусьці збольшага вясковым падабаецца, і пенсіянерам яшчэ. Я заўважыў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031