Знайсці
27.10.2023 / 15:4614РусŁacБел

Адна з сясцёр Груздзевых набыла паліто «любімага брэнда Пуціна» за 3,5 тысячы рублёў. Але памылілася

Сёстры Груздзевы ў перапынках паміж раз'ездамі па розных гарадах Беларусі ў межах дыялогавых пляцовак «Разам з мастацтвам» (падчас якіх артысты расказваюць мясцовым, як у Беларусі жыць добра) паказваюць у інстаграме свае будні ў Мінску. Нядаўна яны прасілі падпісчыкаў дапамагчы абраць паліто: адзін з варыянтаў каштаваў больш за 3,5 тысячы рублёў, другі — амаль пяць.

Па вопратку Груздзевы, якія вельмі любяць распавядаць пра патрыятызм, чамусьці пайшлі не ў «Элему», а ў краму, дзе прадаюцца нятанныя рэчы заходніх брэндаў.

Скрыншот сторыс у інстаграме сясцёр Груздзевых

Скрыншот сайта fh.by

Напрыклад, клятчастае паліто Dorothee Schumacher (нямецкі брэнд), якое вельмі спадабалася адной з сясцёр, каштуе 4 850 рублёў. А падшыванае паліто ад італьянскай маркі Parajumpers — 3 560 рублёў. 

Скрыншот сторыс у інстаграме сясцёр Груздзевых

Скрыншот сайта fh.by

У сторыс Груздзевы напісалі пра Parajumpers, што «Пуцін любіць гэты брэнд». Невядома, ці гэты факт стаў галоўным пры выбары вопраткі, але менавіта гэта паліто ў выніку ўзяла адна са спявачак.

Для параўнання: сярэднестатыстычнаму бюджэтніку трэба працаваць амаль тры месяцы, каб зарабіць на такое. Нядаўна на СТБ прапагандысты пераймаліся, як выхаваць у людзей любоў да «правільных» каштоўнасцяў і пераканаць, што мех бульбы — гэта крута, а шампанскае і Мальдывы — не.

Скрыншот сторыс у інстаграме сясцёр Груздзевых

Пуцін, праўда, аддае перавагу іншаму брэнду — Loro Pianа. Менавіта ў іх пухавіку ён з’явіўся ў мінулым годзе на канцэрце ў гонар далучэння Крыма да Расіі. Трэба адзначыць, што гэты брэнд значна даражэйшы за Parajumpers. Той самы пухавік Пуціна каштаваў 1,4 мільёна расійскіх рублёў (каля 15 тысяч даляраў).

Цікавы факт: сам брэнд пасля пачатку вайны падтрымаў Украіну. Група LVMH (ёй належыць брэнд Loro Piana), як і многія іншыя еўрапейскія брэнды класа люкс, спыніла пастаўкі ў Расію і закрыла свае крамы на нявызначаны тэрмін. Кампанія дапамагае жыхарам Украіны, робячы ахвяраванні асацыяцыям, якія дастаўляюць гуманітарную дапамогу. П'ер Луіджы, адзін з уладальнікаў Loro Piana, заявіў, што яму было сорамна бачыць Пуціна ў іх пухавіку.

Чытайце таксама:

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

«Шчаслівая, што з'явіўся ўрок патрыятычнага выхавання!» Як прайшло 1 Верасня для Груздзевых і іншых зорак прапаганды

Ад Занзібара да Кыргызстана. Дзе адпачываюць праўладныя спявачкі і прапагандысты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
32
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8
1
гага гагарин/адказаць/
27.10.2023
тётка не тупа - смотрите какие фильтры умеет накладывать в Инсте
0
Сонейка /адказаць/
27.10.2023
Железный Дровосек , ладно русское - а кто ж тогда будет белорусского производителя поддерживать, если не хотим "патриотки"?!
0
Сонейка /адказаць/
27.10.2023
даведка , и потом, кто в здравом уме и твёрдой памяти предложит груздевым рекламировать элитные шмотки? Вот чернило в райпо - да. А для бутика это скорее антиреклама
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера