Знайсці
02.10.2023 / 08:186РусŁacБел

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Паглядзелі, колькі плацяць артыстам за выступленні на афіцыйных мерапрыемствах.

Спявак Павел Любчанка. Фота: інстаграм спевака

Згодна з парталам дзяржзакупак, Аляксандр Саладуха за выступ на раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у гарадскім пасёлку Плешчаніцы атрымаў 1700 рублёў. У дакументах пазначана, што выступ заслужанага артыста Беларусі мусіць доўжыцца не менш за 50 хвілін. 

Ягоны калега па сцэне Герман Цітоў за выступ на тым жа самым мерапрыемстве мусіў атрымаць 4000 рублёў. Мінімальная працягласць выступу не пазначана. 

На выступленне Саладухі на Дні Незалежнасці ў Мінску заклалі 3000 рублёў, а на фэсце «Бацькава булка» — 1200.

Ірына Дарафеева за выступ у слуцкім Доме культуры ў сакавіку гэтага года атрымала 1100 рублёў. Разам з Дарафеевай на мерапрыемстве выступаў Юрый Вашчук, больш вядомы як ТЕО, і яго жонка Вольга Рыжыкава. Кожны з іх атрымаў па 650 рублёў.

Сёстры Груздзевы — нярэдкія госці на дзяржаўных імпрэзах. Так, за выступленні ў межах так званых «дыялогавых пляцовак» для моладзевай аўдыторыі «Разам з мастацтвам» кожная з сясцёр атрымлівае да 1500 рублёў (але бывае і меней). 

Выступленне гурта «Аўра» на адным з такіх мерапрыемстваў абышлося бюджэту ў 6000 рублёў. А спявачка Zena (Зінаіда Купрыяновіч) выступала там жа за 1950 рублёў.

Скрын відэа СТБ

Канцэрт спевака Паўла Любчанкі ў Быхаве на Дзень Незалежнасці абышоўся мясцоваму бюджэту ў 2000 рублёў. 

У Лідзе на Дзень Незалежнасці з канцэртам выступаў Віталь Сола (сапраўднае прозвішча — Сычоў). Яго выступленне каштавала мясцоваму бюджэту 3500 рублёў.

Спявак Віталь Сола. Фота: сайт спевака

А за прыезд Гюнэш Абасавай у Чэрвень мясцовы бюджэт выклаў 3500 рублёў.

Спявачка Улада выступала на канцэрце, прымеркаваным да Дня горада Наваполацка. Гэта каштавала бюджэту 5000 рублёў.

Затраты на расійскіх зорак, якіх прывозяць на дзяржаўныя мерапрыемствы, значна вышэйшыя. 

Так, напрыклад, канцэрт Мішы Марвіна на сёлетнім «Славянскім базары ў Віцебску», прымеркаваны да Дня моладзі, абышоўся бюджэту ў 40 тысяч рублёў. 

Чытайце таксама:

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

У Гродне апублікавалі святочную афішу на 9 Мая з удзелам Газманава. Гараджане «ацанілі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
31
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
34
1
Железный Дровосек /адказаць/
02.10.2023
До чего ж у этих тёток внешность отталкивающая,просто капец!
0
хто-та ўрот /адказаць/
02.10.2023
Як Саладуха умудрыўся зарабіць 100 000 даляраў за год - як ён сам нядаўна распавядаў- калі ягоныя выступы ацэньваюцца ў 500 даляраў? Гэта трэба даваць по 200 выступаў за год, амаль праз день.  
1
здрасьте, чужое мило/адказаць/
02.10.2023
дык ён жа без мыла ў *опу лезе і прымушае браць квіткі на яго канчерты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031