Знайсці
24.10.2023 / 12:5110РусŁacБел

Прапагандысты азадачыліся: як упэўніць народ, што мех бульбы — гэта крута, а Мальдывы — не

У ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ абмяркоўвалі спосабы барацьбы з заходнімі каштоўнасцямі. Вось да чаго дагаварыліся.

Прапагандысты разважалі, чаму людзей прывабліваюць «Мальдывы», а не бульба. Скрыншот відэа. CTVBYvideo / YouTube

Падчас разваг пра традыцыйныя каштоўнасці вядучы Кірыл Казакоў задаўся пытаннем:

«Мы адкрываем беларускі інстаграм. Знаходзім старонку дзяўчыны, якая выкладвае практычна кожны дзень, як яна ездзіць на дарагой машыне, п'е шампанскае і распавядае аб тым, што ляціць на Мальдывы. Паралельна Ігар Тур распавядае пра тое, што яму прэзідэнт падарыў мех бульбы. Як упэўніць народ, што мех бульбы — гэта крута, а шампанскае і Мальдывы — не?»

«Гэта тая матэрыяльная аснова. Гэта адносіны асобы да той рэальнасці. Зразумейце. Тут ідзе псіхалагічная вайна. Тут разлік на нашу ментальнасць, на ядро», — блытана яму адказвала прафесарка кафедры псіхалогіі, змесціва і метадаў выхавання Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Святлана Сакалова.

На чым пагарэў Савецкі Саюз

Бачачы, што адказу канкрэтнага не дачакаюцца, у размову ўклінілася другая вядучая — Алена Сырова.

«Давайце вернемся да базы. Кірыл прыводзіў прыклад Савецкага Саюза і рэкламы. Джынсы, «Пепсі», «Кола» і гэтак далей. Тое, што нам, жыхарам таго часу, здавалася: маючы гэта, мы становімся як бы лепшымі і прагрэсіўнейшымі. Гэта ж ужо тады пачыналася. Чаму ў нас не закладзена на ментальным узроўні цаніць якраз жа сваё і ганарыцца сваім?»

На гэта пытанне ўзяўся адказваць тэлеперсанаж Вадзім Баравік. На яго погляд, нельга канкураваць на адной духоўна-маральнай сферы. Неабходна канкурэнтная эканоміка:

«Чаму распаўся Савецкі Саюз? Таму што вы пелі гімн, надзявалі гальштукі і марылі пра югаслаўскія боты, і дзесяць гадоў стаялі ў чарзе за аўтамабілем. Усе хацелі жыць. Таму павінна быць эфектыўная эканоміка, канкурэнтны, эфектыўны ўзровень жыцця ў краіне. І пры гэтым правільныя каштоўнасці. Гэта ўсё ўзаемазвязана.

Таму Савецкі Саюз на крывадушнасці пагарэў. Я гэта ўсё памятаю. На крывадушнасці. Таму што быў клуб людзей, якія маглі сабе гэта дазволіць, — тыя, што выязджалі за мяжу, тыя, што былі пры абкамах, і гэтак далей. Астатнія смакталі лапу».

Не тыя каштоўнасці

З Баравіком паспрабавалі спрачацца. Прафесарка Сакалова заўважыла: «Нават згадваючы той час, першачарговым былі тыя працадні, тое, што мы рабілі. Наша сямʼя. Усё тое ж самае».

Сваё меркаванне выказаў прафесар Ваеннай акадэміі Уладзімір Макараў. Ён адзначыў, што ў аснове ўсіх войнаў не толькі эканоміка, але сфера сэнсаў. 

«Праблема ў тым, што ў 1961 годзе тое кіраўніцтва зрабіла найстрашнейшую, здрадніцкую па сутнасці акцыю, калі прыняло праграму КПСС дагнаць і перагнаць ЗША па спажыванні. Найлепшыя розумы Еўропы сказалі: «Што вы робіце? Вы наперадзе планеты ўсёй акрамя спажывання. Але яно будзе аўтаматычна расці».

«Менавіта гэта і перамагло. Жуек і джынсаў не хапіла», — дадаў Казакоў.

«Калі абвясцілі не найвышэйшыя каштоўнасці», — удакладніў Макараў.

Трэба расказваць, што ў Беларусі можна зарабіць. Мальдывы неабавязковыя

Кірыл Казакоў вярнуў дыскусію да яе пачатку і звярнуўся да Ігара Тура з пытаннем:

«Як тваім мехам бульбы ад прэзідэнта перамагчы ўпэўненасць у тым, што харошае жыццё — гэта «Маёт» «Мазэраці»?»

Тур азначыў: «Лічу, што мехам бульбы перамагчы ілюзію беспраблемнага, таннага і цудоўнага жыцця немагчыма. І спрабаваць гэта рабіць не трэба. Пры ўсім тым, што безумоўна для мяне мех бульбы ад прэзідэнта зʼяўляецца куды больш каштоўным, чым паездка на Дубаі.

Але я згодны з тым, што эканоміка ўсё ж для сэнсаў крытычна важная. Што прапаноўвае заходняя мадэль? Кайфуем, адпачываем. Для гэтага патрэбна куча грошай. Адпаведна, калі мы прасоўваем свае наратывы аб каштоўнасцях сямейных, аб усім, мы павінны таксама гаварыць аб тым, што ў нашай сістэме каардынат таксама можна быць фінансава паспяховым.

Гэта можа быць і іншы шлях. Не абавязкова з нейкім старым ехаць на Мальдывы ці яшчэ некуды.

Але гэта можна зрабіць. У сістэме дзяржаўнага кіравання, сістэме функцыянавання краіны. Адпаведна, мы павінны паказваць нашых людзей, якія не толькі звычайныя, але і паспяховыя. Якія таксама сваёй працай зарабілі прыстойную колькасць грошай».

Чытайце яшчэ:

Прапагандысты знайшлі замену Дню святога Валянціна

«Гэта ж проста ерась!» Прапагандысты сабраліся на СТВ абгаварыць фэйкі, і пакацілася

«Машынабудаванне адбываецца». «Лукашэнка паказаў нам майстар-клас». На СТВ пачалі несці поўную лабуду

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
58
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
7
24.10.2023
Крывадушнасць 170 узроўня.

Гэта нібы беларусы? Адны рускія прозвішчы і прапаганда саўка, пра які, апроч аднаго "эксперта" яны нічога не ведаюць.

Мы жывём у 20 гады 21 стагоддзя, а яны нам расказваюць пра "савецкія каштоўнасці". Цьху. У што ператварылі краіну за 30 гадоў кіраванні дырэктара саўгаса
24.10.2023
Як калісьці пісалі: пікчaр - бох! :)
24.10.2023
Лучше всего простебал ведущего этой передачи и поднятую тему один орковский тг канал. Сережка в ухе и колхозная свинья
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031