Знайсці
27.10.2023 / 11:492РусŁacБел

Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 39,8 рубля, але «чыстымі» работнік атрымае ўсяго 392 даляры 

Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый вырас на 39,8 рубля ў верасні пасля павелічэння базавай стаўкі на сем рублёў (з 228 да 235 рублёў) і складае 1485,1 рубля («чыстымі» гэта 1277,1 рубля).

1485,1 рубля — гэта 456 даляраў (згодна з сярэднім курсам за верасень $3,2574), або 392 даляры «чыстымі».

Вераснёвы сярэдні заробак склаў «бруднымі»:

  • у выхавацелек у дзіцячых садах — 1203,2 рубля,
  • у настаўнікаў — 1630,6 рубля,
  • у прафесарска-выкладчыцкага складу — 2141,6 рубля,
  • у сярэдняга медыцынскага персаналу — 1566,5 рубля,
  • у дактароў — 2931,4 рубля,
  • у дзяржаўным кіраванні — 2248,1 рубля.

За верасень увогуле сярэдні заробак у Беларусі быў 1939 рублёў «бруднымі» (у даляравым эквіваленце гэта $595,5), або 1668,2 рубля «чыстымі» (512 даляраў). 

Чытайце таксама:

Упершыню за паўтара года сярэдні заробак «бруднымі» ўпаў ніжэй за 600 даляраў

1 студзеня мінімальны заробак вырасце на 13%

З 1 лістапада крыху падрасце бюджэт пражытачнага мінімуму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
27.10.2023
Если убрать дотации РФ, которые, за 2022 год, приблизились к 19 ярдам, с учётом разницы цена на газ и нефть, то лукашенковский сасут шчасьця способен на 120 баксов зарплаты.
0
Дабра /адказаць/
27.10.2023
Так ім і трэбе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031