Знайсці
12.09.2023 / 16:01РусŁacБел

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

Нядаўна адразу траім беларускім дзецям са спінальнай мышачнай атрафіяй (СМА) увялі самы дарагі ў свеце прэпарат «Золгенсма». 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Tomasz Zajda / vecteezy.com 

Траім беларускім дзецям, якія нарадзіліся з рэдкім генетычным захворваннем, спінальнай мышачнай атрафіяй, увялі «Золгенсму» 9 верасня.

Усяго ж такіх дзяцей у Беларусі ўжо шэсць, і ў першых трох, якім прэпарат увялі, адзначаецца станоўчы эфект, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Спінальная мышачная атрафія — генетычная хвароба, якая праяўляецца як мышачная слабасць, якая нарастае. У пацыента прагрэсіўна зніжаецца здольнасць мышцаў да скарачэння, што прыводзіць у выніку да парушэння дыхання і глытання.

Уколы швейцарскага прэпарату «Золгенсма» здольныя цалкам спыніць прагрэсаванне СМА, аднак лекі каштуюць вельмі дорага — два мільёны даляраў.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА

Лячыць дзяцей са СМА за кошт сродкаў бюджэту не атрымаецца — Мінздароўя

Маленькай Рыце збіраюць грошы на дарагі ўкол

Хлопчыку з Брэста зрабілі самы дарагі ўкол у свеце. Грошы на яго збірала ўся краіна

Беларуская сям'я за дзень сабрала 1,5 мільёна даляраў на лячэнне сына. Грошы перавяла «Санта»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031