Знайсці
15.08.2023 / 10:271РусŁacБел

Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасць» беларуса Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне, ратуючы камандзіра

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб ганараванні ўкраінскіх вайскоўцаў дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароды атрымаюць некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку пасмяротна. Сярод узнагароджаных ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені беларус Эдуард Лобаў.

Эдуард Лобаў. Фота: «Радыё Свабода»

За асабістую мужнасць, праяўленую ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае выкананне вайсковага абавязку Эдуард Лобаў узнагароджаны пасмяротна ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені, гаворыцца ва ўказе.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе, служыў у войску, у пачатку 2000-х быў актывістам «Маладога фронту». 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, яго затрымалі разам са Змітром Дашкевічам і ў сакавіку 2011 года асудзілі да чатырох гадоў калоніі. 

Пасля адбыцця тэрміну пераехаў ва Украіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расійскай агрэсіі на Данбасе. 

У 2022 годзе служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам. Загінуў 23 студзеня 2023 года, ратуючы параненага камандзіра.

Чытайце таксама:

У Варшаве пахавалі Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне

«Мы ганарымся табой. Ты — герой. Вечная табе слава, сынок». У Варшаве развіталіся з Эдуардам Лобавым

«Прыкрываў адыход параненага камандзіра». Як загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Ашурка, Лобава, Бандарэнку пасмяротна ўзнагародзілі медалём Ордэна Пагоні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
2
Ноўнэйм /адказаць/
15.08.2023
Шкада, што не далі Героя Ўкраіны. Бо, насамрэч, ён - сапраўдны Герой! І загінуў праз геройскі ўчынак. Вечная памяць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031