Знайсці
18.08.2023 / 11:4914РусŁacБел

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ 

Учора «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што прыкамандзіраваныя на пагранічныя пераходы кадэбісты сталі правяраць ІМЕІ тэлефонаў тых, каго яны лічаць палітычна падазронымі. Дзейны супрацоўнік аднаго з сілавых органаў патлумачыў логіку праверак. 

Вядома, што на ўездзе ў Беларусь бываюць выпадкі, калі грамадзян нашай краіны пры праходжанні памежнага кантролю забіраюць на гутаркі асобы ў цывільным, якія задаюць пытанні на асабістыя і палітычныя тэмы, патрабуюць доступ да дэвайсаў, праглядаюць іх. 

Група рызыкі ў гэтых выпадках — тыя беларусы, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле «палітычных» артыкулаў у апошнія гады, а таксама ўсе, хто быў заўважаны ў грамадзянскай актыўнасці. 

Звычайна ў дэвайсах правяраюць перапіскі ў сацыяльных сетках, падпіскі на забароненыя дзяржавай рэсурсы, фотаальбомы на прадмет нацыянальнай беларускай сімволікі і ўдзелу ў акцыях, тэлефонныя кнігі, кантакты. 

Апошнім часам з'явіўся новы пункт у ходзе такога нефармальнага электроннага вобшуку: спецслужбісты часам правяраюць ІМЕІ мабільнага тэлефона чалавека, якога яны адвялі на допыт. 

Учора мы дапускалі, для якіх мэтаў можа выкарыстоўвацца гэтая інфармацыя. Сёння дзейны супрацоўнік Следчага камітэта на ўмовах ананімнасці патлумачыў яшчэ адну, магчыма, галоўную прычыну. 

Чытайце таксама: На мяжы сталі правяраць IMEI тэлефонаў — сведкі

«Многія пры перасячэнні граніцы сталі карыстацца «чыстымі» дэвайсамі, на якіх не было месенджараў, у памяці не захоўваюцца і ніколі не захоўваліся фота– і відэаматэрыялы з акцый пратэсту, кантакты палітычна актыўных грамадзян. 

А асноўны тэлефон, інфармацыя на якім магла б стаць «доказам віны» для органаў, пры гэтым схаваны. І вось з гэтым спрабуюць змагацца, правяраючы ІМЕІ. 

Сэнс у тым, што мабільныя аператары перадаюць у органы ўсю інфармацыю, у тым ліку аб ІМЕІ мабільнікаў іх кліентаў. 

Яны бачаць гэта аўтаматычна, калі сім-карту ўстаўляюць у дэвайс і карыстаюцца ім. Па ІМЕІ можна ўбачыць, якім тэлефонам канкрэтна вы карыстаецеся, у тым ліку яго мадэль і год выпуску. 

Такім чынам, маючы гэтую інфармацыю, на мяжы можна лёгка праверыць, аддалі вы апарат, якім рэальна карыстаецеся, ці падсунулі пустышку.

Калі па іхняй базе вы ўвесь час прысутнічаеце ў сетцы з айфона, а на граніцы даяце ім «левы» андроід, то гэта нагода для пэўных высноў: як мінімум гэта сведчыць пра жаданне нешта схаваць і падмануць», — патлумачыў нам следчы. 

Чытайце таксама:

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
22
Ха-ха
17
Ого
9
Сумна
7
Абуральна
138
3
Партизанен/адказаць/
05.08.2023
Bill, так аккаунты Телеграма тоже должны быть разные, как и сами телефоны. Как писал выше Злобный вожык, один повседневный для всех обычных дел, второй новый = нигде не засвеченный т.е. без использования бел. сим-карт и/или в зоне действия белоператоров по схеме подключения к интернету от Лёліка з-пад Лімасола через раздаваемый Wi-Fi.
0
додатэк Сэм/адказаць/
18.08.2023
Злобный вожык,+ главное чтобы у польских операторах связи не завёлся "крот"...
0
А вось цікава.../адказаць/
18.08.2023
А сілавікі могуць бачыць тэлефон які на замежнай сім-карце? Беларускай жа ён наўрадці карыстаецца там.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031