Знайсці
31.07.2023 / 19:3615РусŁacБел

Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага

Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што панеслі страты батальёны «Ліцвін» і «Волат» палка. «Загінула чацвёра нашых герояў», — гаворыцца ў паведамленні.

Імёны загінулых пакуль не называюцца.

«Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў».

З імі кіраўніцтва палка, як паведамляецца, знаходзіцца ў кантакце.

«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і, нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй», — падсумоўваецца ў прэс-рэлізе.

Сёння, таксама не называючы імя, пра гібель аднаго з беларускіх добраахвотнікаў паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб'яднання «Пагоня».

Колькасць загінулых за Украіну беларускіх байцоў ад пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе дасягнула 31 чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
105
Абуральна
1
4
Шчыры/адказаць/
01.08.2023
У жніўні 20-га якраз не было сотні-дзвух сваіх ваенных, каб рассеяць карнікаў і тым самым забраць у рэжыма сілу. Цяпер такія людзі ёсць, але.... Але хутка усе загінуць "за всё хорошее против всего плохого". Зноў загінулі? Гэта найлепшая навіна, проста падарунак для карепнковых-балабаў.
4
Пеця/адказаць/
01.08.2023
Шчыры, вось вось, невыпадкова iх ва Украiну накiроўваюць. Дыктатару выгадна.
02.08.2023
Гінуць лепшыя. Вельмі шкода. Сэрца баліць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031