Знайсці
20.06.2023 / 12:10РусŁacБел

У Фінляндыі будзе кансерватыўны прэм'ер

Парламент Фінляндыі 107 галасамі супраць 81 падтрымаў кандыдатуру Петэры Орпа (Кааліцыйная партыя) у якасці новага прэм'ер-міністра краіны.

Петэры Орпа ў атачэнні жанчын-міністарак. Фота: інстаграм палітыка

Орпа ў кароткай прамове падзякаваў дэпутатам за аказаны давер.

Прэзідэнт Саўлі Нііністэ павінен афіцыйна прызначыць новага прэм'ер-міністра. Як паведамляе Yle.fi, 77-ы ўрад Фінляндыі пачне працу сёння.

Кааліцыйная партыя абрала ўчора Эліну Валтанен на пасаду міністра замежных спраў і Анты Кайканена на пасаду міністра абароны. 

Па словах Валтанен, больш цесныя адносіны з ЗША стануць адным са стратэгічных прыярытэтаў новага ўрада, а сяброўства ў NATO адкрые для Фінляндыі новыя магчымасці для знешняга гандлю ў галіне тэхналогій і абароннай прамысловасці.

— Сёння вельмі важна ў сацыяльным і культурным плане наладжваць еўрапейска-трансатлантычныя адносіны, — кажа Валтанен.

Кайканен, у сваю чаргу, падкрэсліў важнасць умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі не толькі з ЗША, але і з Вялікабрытаніяй.

Петэры Орпа і Уладзімір Зяленскі. Фота: інстаграм Петэры Орпа

У пачатку красавіка Сана Марын падала ў адстаўку пасля паразы на выбарах.

Кааліцыйная партыя — правацэнтрысцкая фінская партыя, першая партыя Фінляндыі па колькасці дэпутатаў. Петэры Орпа — яе старшыня.

Кааліцыйная партыя 2 красавіка перамагла на парламенцкіх выбарах з 20,8% галасоў, а таксама атрымала 48 дэпутацкіх месцаў у фінскім парламенце. 

Петэры Орпа нарадзіўся ў 1969 годзе ў Хельсінкі. У мінулым — міністр фінансаў (2016—2019), міністр унутраных спраў (2015—2016), міністр сельскай і лясной гаспадаркі (2014—2015).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031