Знайсці
22.05.2024 / 14:0410РусŁacБел

«Хацелі прыцягнуць увагу да выбараў у КР». Байпол адказаў на крытыку выкарыстання чат-бота плана «Перамога»

Байпол апублікаваў адказ на крытыку выкарыстання чат-бота плана «Перамога»: уночы яго ўдзельнікі атрымалі заклікі ўдзельнічаць у выбарах у КР і падтрымаць спіс №5 «Закон і правапарадак». 

У адказе Байпол паведамляе, што спісы тых, хто запісаўся ў план «Перамога» і тых, хто пацвердзіў сваю гатоўнасць да актыўнага супраціву, адрозніваюцца. 

«Усе, хто пацвердзіў сваю гатоўнасць да актыўнага супраціву, пераведзены ў іншыя каналы камунікацый у мэтах бяспекі. Але ў чат-боце плана «Перамога» застаюцца дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў». Менавіта яны і атрымалі рассылку. 

«З прычыны таго, што апошняя рассылка задзейнічала вялікую колькасць карыстальнікаў плана «Перамога», і для многіх дадзенае паведамленне стала першым у чат-боце, разумеем гэта выклікала рэзананс. Як следства, СМІ звярнулі ўвагу на нашу апошнюю рассылку, выстаўляючы яе ў негатыўным святле», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Менавіта да гэтай аўдыторыі звярнуўся Байпол з заклікам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, бо «ўцягнутасць беларусаў у першыя дэмакратычныя выбары ў XXI стагоддзі — важны сігнал і ўсім нам, і міжнароднай супольнасці аб тым, наколькі беларусы не «перавярнулі старонку» з 2020-га года».

«Менавіта з усведамленнем гэтага абсалютная большасць беларускіх палітыкаў і актывістаў пайшлі на выбары ў Каардынацыйную раду, нягледзячы на ўсе рызыкі і рэпрэсіі, якімі пагражаў і ўжо пачаў рэалізоўваць рэжым», — піша Байпол, дадаючы, што СМІ «не праявілі такой жа актыўнасці ў асвятленні тэмы выбараў і прыцягненні шырокай аўдыторыі да выбараў у Каардынацыйную раду».

«Менавіта таму для прыцягнення ўвагі арміі неабыякавых беларусаў да такіх важных для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху выбараў быў выкарыстаны чат-бот плана «Перамога» сёння», — тлумачыць Байпол.

Арганізацыя ніяк не пракаментавала, што падвергла рызыцы людзей у Беларусі. 

Чытайце таксама:

Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека

Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
Ганьба/адказаць/
22.05.2024
[Рэд. выдалена]
1
Дыягназ/адказаць/
22.05.2024
Гэта як мінімум злоўжыванне службовым становішчам у асабістых мэтах. А па-чалавечы - подласць.
0
Евгений/адказаць/
22.05.2024
Как-то не сильно верится, что это глупость и недальновидность. Зная, что по размеру пакета фотографий вычисляли людей, делать массовую рассылку людям в Беларуси, да ещё и с одним текстом. Молодец, что уж там... Людям в Беларуси, которые это получили, желаю максимально вычистить технику от всего. Размер пакета вряд ли станет причиной какого-то дела, а вот поводом наведаться и изучить содержимое телефона и компа - вполне. Как ты то ни было, это в лучшем случае непрофессионализм высочайшего уровня. А в худшем - здрада. И в обоих - похороны для политика Азарова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930