Знайсці
20.06.2023 / 20:266РусŁacБел

Японія плануе пабудаваць цалкам аўтаномны плаваючы горад на 40 тысяч чалавек

Там будуць жылая зона, бальніцы, гатэлі, паркі, школы, офісы, заводы і нават пляцоўка для запуску касмічных ракет.

Праект Dogen City — «разумны» горад на вадзе з уласнай сістэмай абароны ад прыродных катаклізмаў. Фота: N-Ark

Японская кампанія N-Ark 12 чэрвеня раскрыла падрабязнасці свайго грандыёзнага праекта па будаўніцтве «разумнага» горада на вадзе, які будзе цалкам аўтаномны і высокатэхналагічны ў плане медыцыны і робататэхнікі.

Праект пад назвай Dogen City распрацавалі такім чынам, каб вытрымаць любыя змены клімату і надвор’я. Плаваючы горад будзе здольны забяспечваць электраэнергіяй, ежай і вадой не толькі 10 тысяч пастаянных жыхароў, але і 30 тысяч дадатковых турыстаў.

Акрамя гэтага, горад будзе мець круглую форму і ўбудаваную дамбу, што, па словах распрацоўшчыкаў, дапаможа яму ўстаяць падчас цунамі.

«Горад будзе мець каля 4 кіламетраў тэрыторыі ў форме акружнасці. Там будуць турыстычныя, медыцынскія, офісныя аб’екты і нават пляцоўка для запуску касмічных ракет. Сам горад будзе падзелены на тры асобныя зоны:

  • жылая зона (дамы, гатэлі, паркі, школы, бальніцы і г. д.),
  • плаваючы фундамент, на якім усё будзе трымацца і які будзе ўключаць у сябе штучную круглую агароджу-дамбу супраць цунамі,
  • падводны цэнтр апрацоўкі звестак, які будзе натуральным чынам астуджацца вадой і забяспечваць працу аперацыйнай сістэмы «разумнага» горада.

Акрамя таго, горад будзе цалкам усеяны вялікай колькасцю сонечных панэляў і будзе цалкам аўтаномны ў плане функцыянавання», — расказвае японская кампанія N-Ark.

Праект плаваючага аўтаномнага горада Dogen City ад японскай кампаніі N-Ark. Фота: N-Ark

Праект плаваючага аўтаномнага горада Dogen City ад японскай кампаніі N-Ark. Фота: N-Ark

Таксама кампанія N-Ark падлічыла, што кожны год гораду будуць патрэбныя 2 мільёны літраў вады. Ежа пры гэтым будзе вырабляцца аўтаномна ў колькасці каля 7 тысяч тон у год, а энергія — больш за 22 мільёны кВт. Смецце ж штогод будзе ўтылізавацца ў масе амаль 3300 тон.

Пакуль што дадатковых падрабязнасцяў аб тым, як усё гэта будзе функцыянаваць, няма, аднак сам горад плануюць пабудаваць да 2030 года.

Чытайце таксама:

Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць

У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю

У Саудаўскай Аравіі з'явіцца высокатэхналагічны хмарачос у форме куба 

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1
1
ЯНКА/адказаць/
21.06.2023
[Рэд. выдалена]
0
Вандроўны Казік Хаўла/адказаць/
21.06.2023
Каб быў суцэльны Анімэ-стайл, трэба, каб горад лётаў, ну ці прынамсі хадзіў на хадулях ці гусенічным хаду, як гіганцкі вандроўны экскаватар.
21.06.2023
Да першага добрага Тайфуну і Цунамі ўвесь гэты востраў і гэты горад. У Японіі хвалі мора пад добрую навальніцу ўздымаюцца на дзесяць і больш метраў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031