Знайсці
11.06.2023 / 22:401РусŁacБел

Трэці галкіпер «МанСіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў у 2-і раз: у 2005-м і ўчора. Але ў яго толькі два матчы за гэты час у турніры

Гаворка пра 37-гадовага экс-галкіпера зборнай Англіі Скота Карсана, які лічыцца трэцім галкіперам у «Манчэстэр Сіці».

У матчы Лігі чэмпіёнаў супраць партугальскага «Спортынга» ў сакавіку мінулага года Скот Карсан адстаяў на нуль. Фота з яго старонкі ў інстаграме

У 2005 годзе Карсан быў у складзе «Ліверпуля» (першым нумарам у варотах быў паляк Ежы Дудэк). Скот згуляў толькі адзін матч у Лізе чэмпіёнаў у тым сезоне: у чвэрцьфінале супраць «Ювентуса» (2:1). Наогул за «Ліверпуль» да 2008 года на яго рахунку ва ўсіх турнірах было чатыры гульні.

Затым у кар'еры Карсана былі «Чарльтан», «Астан Віла», «Дэрбі Каўнці», «Уіган», «Вэст Бромвіч» і нават турэцкі «Бурсаспор». Таксама чатыры матчы ён гуляў за зборную Англіі.

У 2019-м ён вярнуўся ў «Манчэстэр Сіці». Але за ўвесь час правёў за клуб чатыры паядынкі ва ўсіх турнірах. У сезоне 2022-2023 ён наогул быў трэцім галкіперам у клубе: асноўны брамнік — бразілец Эдэрсан, а другі нумар, які страхуе Эдэрсана перадусім у кубкавых матчах, — немец Штэфан Артэга.

Тым не менш 9 сакавіка 2022 года Скот Карсан выйшаў на поле на 73-й хвіліне ў другім тайме Лігі чэмпіёнаў у чвэрцьфінале супраць лісабонскага «Спортынга» і не прапусціў.

Учора «Манчэстэр Сіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў, ён перамог у фінале міланскі «Інтэр» з лікам 1:0 і ўпершыню заваяваў галоўны клубны трафей Еўропы.

Карсан быў у заяўцы на матч, але на поле, натуральна, не выйшаў.

Чытайце таксама:

«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў

Гвардыёла стаў першым у гісторыі трэнерам з двума трэбламі

Беларус выйграў чэмпіянат Венгрыі па гандболе. Прычым стаў галоўнай зоркай у вырашальным матчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
11.06.2023
Калі хто ня ведае, ў 2004 Нафтан з беларускага спартовага цэнтру зрабіў трэбал: ўзяў футбольныя і хакэйныя лігі чэмпіёнаў, а таксама баскэтбольную эўралігу. На жаль, налета сарвалася далучэньне Нафтану да НХЛ, НБА і НАСЛ. На жаль, ўзьніклі транспартныя праблемы – ў наваполацак кепска электрычкі езьдзяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031