Знайсці
11.06.2023 / 16:1560РусŁacБел

Дзяўчынцы ў чэшскай школе плюнулі ў твар, бо яна ўкраінка. Прэзідэнт Чэхіі сустрэўся з ёй, каб падтрымаць

Выпадак булінгу ўкраінскай дзяўчынкі ў чэшскай школе стаў рэзанансным.

Фота: твітар @prezidentpavel

Падчас экскурсіі да Паліны з Корасценя пачалі чапляцца аднакласнікі. Яе пыталі, ці яна расіянка. Калі дзяўчынка адказала, што ўкраінка, яе пачалі зневажаць і плюнулі ў твар. Відэа гэтага ў сацыяльныя сеткі выклала мама Паліны.

«Украіна ёсць ку*ва. Украіна дурная. Расія лепшая. Расія мацнейшая», — казалі дзеці.

Паліна ім у адказ заявіла, што «Расія — гэта г**но». 

Украінская амбасада ў Чэхіі тады апублікавала заяву, у якой асудзіла такія дзеянні.

Учора прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл сустрэўся з Палінай.

«Я асуджаю здзекі, прыніжэнні і гвалт у школах у цэлым. А ў выпадку з дзіцем, якому праз вайну давялося пакінуць сваю краіну і сяброў і якому мы прапанавалі прытулак, гэта асабліва ганебна. Я цаню рэакцыю школы і бацькоў і тое, што былі прабачэнні. Але шнары на душы застануцца», — напісаў прэзідэнт у твітары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
108
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
32
Абуральна
14
0
Рюскі - мір вузкі/адказаць/
13.06.2023
Артист, wswert
Якія саюзнікі расеі?
індыя за яўропу больш
лацінская амерыка таксама
паўднева ўсходняя азія таксама

За расею толькі кітай і тое на словах))) таму што страшна мерыцца моцю з 60-70% светавой эканомікі і 99% светавой навукі.
Расею жорска апусцяць нават адной левай і ніхто ей не дапаможа
0
Рюскі - мір вузкі/адказаць/
13.06.2023
Ня-на-вісць да рускагаміру , Сама так! 90% расеян лічаць, што іх варварская адсталая краіна якая спрабавала ва ўсім паўтараць за Яўропай, шмат дала свету ў навуке ці культуры)) хахахаха
15.06.2023
Як бы не распісаліся балбатуны ў фабрыкі троляў, задача каторых дурыць галаву беларусам, але для усіх відавочна м бясспрэчна, што расейская дзяржава ёсць імперыя. Імперыя, каторая захапіла, каланізавала усё сваё правінцыі, развяла там крадзеж, рабства і бандытызм і цяпер усё гэтае сваё паскудства стараецца піхаць на увесь свет. Расейская дзяржава супраць чалавека любой нацыянальнасці і таму канечне лайно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031