Знайсці
04.06.2023 / 07:11РусŁacБел

«Аль-Хіляль» абвесціць пра пераход Месі ў наступны аўторак — СМІ

Ліянэль Месі можа перабрацца ў Саудаўскую Аравію.

Ліянэль Месі. Фота: Peter David Josek / AP

Каманда Саудаўскай Аравіі «Аль-Хіляль» мае намер абвясціць пра падпісанне кантракта з Ліянэлем Месі ў наступны аўторак, 6 чэрвеня, паведамляе sport.es.

У чэмпіянаце краіне «Аль-Хіляль» фінішаваў на трэцім месцы. «Аль-Наср» Крышціяну Раналду заваяваў срэбра. Першае месца ў «Аль-Іціхада».

Учора аргенцінец правёў свой апошні матч за ПСЖ: ён выйшаў на поле супраць «Клермона».

За ПСЖ Месі згуляў 75 матчаў, забіў 32 галы і зрабіў 35 выніковых перадач, двойчы стаўшы чэмпіёнам Францыі.

Раней паведамлялася, што аргенцінец можа вярнуцца ў «Барселону» або перабрацца ў «Інтэр» Маямі.

Чытайце таксама:

«Мерсі, Месі». ПСЖ афіцыйна абвясціў пра сыход Леа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930