Знайсці
26.05.2023 / 07:471РусŁacБел

Мінчука арыштавалі напярэдадні сур'ёзнай аперацыі. Сваякі не ведаюць, дзе ён знаходзіцца

Раніцай 17 мая ў Мінску затрымалі 31-гадовага таксіста Артура Башко.

Чацвёра сілавікоў стаялі ў пад'ездзе, калі дадому вярталася ягоная маці. Калі яна адчыніла дзверы, яны ўварваліся ў кватэру. Сам Артур у гэты час яшчэ спаў. Супрацоўнікі правялі ператрус, нешта вынеслі ў пакеце, а па падлозе былі раскіданыя паперы, піша «Вясна».

Пасля затрымання адзін з сілавікоў сказаў маці, што Артура забралі за «палітыку».

Вядома, што Артур мае праблемы са здароўем: яму павінны былі рабіць аперацыю па выдаленні шчытападобнай залозы. Пасля затрымання Артур патэлефанаваў родным і папрасіў перадаць яму неабходныя лекі. На Акрэсціна медыкамент прынялі. Пазней над ім адбыўся суд, але сваякі не ведаюць, паводле якога артыкула. Магчыма, Артура асудзілі да 13 сутак арышту. 

Цяпер родныя Башко не ведаюць, дзе ён: на званкі на Акрэсціна не адказваюць або кажуць, што такога няма.

Чытайце таксама:

У Полацку затрымалі ўніяцкага святара і 77-гадовую жанчыну

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
40
0
Раман/адказаць/
26.05.2023
Адчапіліся б хаця б ад моцна хворых. Гэтую залозу проста так не выдаляюць. Ня ўжо гэтыя мянты ня думаюць пра сваіх нашчадкаў: Бог за нашыя справы аддае нашым дзецям. Ты можаш ня верыць у Бога але яму тое і не патрэбна, а прынцып бумеранга працуе незалежна ад нас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930