Знайсці
23.05.2023 / 11:4319РусŁacБел

Лукашэнка прыгразіў кіраўнікам аблвыканкамаў, што здзярэ з іх скуру. За што?

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад адказных асоб узмацніць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі на вёсцы. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя, піша БелТА.

Стаіць кіраўнік Гродзенскай вобласці, былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У якасці вострай праблемы Лукашэнка пазначыў даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі на вёсцы. «Я вам ніколі за сяло не дарую. Ніколі! Запомніце гэта. Перш за ўсё губернатары. Я з вас скуру здзяру, але вы наведзяце там парадак!» — падкрэсліў Лукашэнка.

«Вы ведаеце, я даю сабе справаздачу, з кім я сёння размаўляю і хто мяне пачуе. Гэта ж белая костка — дактары. Хіба іх можна крытыкаваць? Не! Ну дык запомніце: я ні перад чым не спынюся і парадак тут будзе наведзены! Нават калі палова з вас сыдзе. Але я буду ведаць, з кім я буду працаваць. Сталі нахабныя да апошняй ступені. Бегаюць вакол начальнікаў ад раённага звяна да Лукашэнкі. Толькі іх прыгожа ўмеем лячыць. А звычайныя людзі, якія ўтрымліваюць гэта ўсё? Апусціцеся на зямлю! Ад нас, у гэтай зале, залежыць наогул усё ў краіне», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Куды глядзяць губернатары? Бо гэта іх перш за ўсё сфера адказнасці — культура, спорт, адукацыя, ахова здароўя. Бальніцы і школы ў вас жа. Куды глядзяць начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя? І наогул, навошта яны вам пры такой працы? Кіраўнікі цэнтраў гігіены, старшыні райвыканкамаў … урад, Міністэрства аховы здароўя ведаюць пра гэтыя праблемы ці не? А вось ведаць і кантраляваць вы павінны», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў што тымі пытаннямі, якімі займалася створаная па даручэнні незалежная рабочая група, павінны штодня займацца міністр і яго каманда — Міністэрства аховы здароўя. «Там усе спецыялісты сканцэнтраваныя. Гэта яны павінны ствараць групы і камісіі і глядзець, што адбываецца на месцах. Атрымліваецца як заўсёды: куды я не даехаў, там ціш», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі

У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
49
Ха-ха
53
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
0
дзядок/адказаць/
23.05.2023
Брашы, брашы, хоць завый. Табе ўжо нядоўга засталося.
23.05.2023
А пачэму бы і да, - конкчно заслужили. Так и будет, только надо немного потерпеть
0
Смешна/адказаць/
24.05.2023
Врачей с зон выпусти , яны з краіны з'едуць і правільна зробяць. Ў яўропе дохтар лехта зарабляе 100 000$ у год, у ЗША 200 000+, а у ганебнам лукалендзе заробкі лекараў ня толкьі ніжэй чым у гестапаўцаў, яны ніжэй чым у тых хто на заводах працуе, гэта ганьба.

Няхай самі сябе дубінкамі лечаць. Калі не удзельнічаеш у плане перамога і не партызаніш лепей пакуль што з'ехаць каб не дапамагаць рэжыму 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930