Знайсці
23.05.2023 / 11:367РусŁacБел

Пасол Беларусі ў Дамінікане ўручаў даверчыя граматы ў вышыванцы

Пасол Беларусі Валерый Бараноўскі ўручыў даверчыя лісты прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Кароне. Фотасправаздачы апублікавалі прэсавыя службы МЗС краін.

Пасол Беларусі ў Дамінікане Валерый Бараноўскі на ўручэнне даверчых грамат прыйшоў у вышыванцы. Фота: MIREXRD / Twitter

Асаблівасцю гэтага ўручэння даверчых грамат стала тое, што Валерый Бараноўскі прыйшоў на мерапрыемства ў вышыванцы.

Моду на вышыванкі сярод беларускіх дыпламатаў увёў былы міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Для замежных калег ён нават праводзіў Дзень вышыванкі. Журналістам Макей прызнаваўся, што нячаста носіць вопратку з нацыянальнай вышыўкай, але казаў, што «нам трэба часцей хадзіць у вышыванках».

«Думаю, кожны з нас павінен узяць на сябе абавязацельствы хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове», — казаў Макей.

Уладзімір Макей быў знойдзены нежывым у сваім доме ў Драздах 26 лістапада 2022 года.

Уладзімір Макей з жонкай Верай Паляковай на Дні вышыванкі для амбасадараў і прадстаўнікоў дыпмісій

Першыя ж масавыя Дні вышыванкі ў Беларусі арганізаваў у 2014 годзе Павел Белавус. 11 мая Мінскі гарадскі суд вынес Белавусу прысуд — 13 гадоў зняволення. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.

Чытайце таксама:

Абяцаў, што расійскія войскі не застануцца пасля вучэнняў, хацеў быць пакараным за вернасць і разводзіў курэй. 10 фактаў пра Уладзіміра Макея 

На прыпынках у Мінску стала знікаць лацінка

Беларусы збіраюць подпісы, каб на айфонах і макбуках дадалі беларускую мову ў якасці сістэмнай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
bhagawan/адказаць/
23.05.2023
u siniaj vyšyvancy jon bolš padobny da ukrainca.
23.05.2023
хреново он работает! до сих пор визы с Доминиканой
0
Тутэйшы/адказаць/
25.05.2023
У беларускай вышыванкі бела-чырвоные колеры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера