Знайсці
11.05.2023 / 14:4229РусŁacБел

Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі

Дырэктара symbal.by і арганізатара святкавання 100‑годдзя БНР Паўла Белавуса абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе. Мінскі гарадскі суд сёння вынес яму прысуд — 13 гадоў зняволення.

Павел Белавус падчас абвяшчэння прысуду. Кадр з відэа

Па артыкуле за здраду дзяржаве ён атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18,5 тысяч рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта 3 гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады-4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем — 4 гады пазбаўлення волі.

У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі, адбываць тэрмін Павел Белавус будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паўлу Белавусу было выстаўленае абвінавачанне адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года і першапачаткова давалі адміністрацыйныя суткі, але з Акрэсціна не адпусцілі і распачалі крымінальную справу.

Працэс пачаўся 20 лютага 2023 года, вяла яго суддзя Жанна Брысіна. 

Першапачаткова суд быў адкрыты, але дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме «з мэтай прадухілення разгалошвання інфармацыі, размешчанай у крыніцах, прызнаных экстрэмісцкімі».

Як паведамляў на пачатку студзеня былы начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, у 2011 годзе «абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі», — казаў у студзені Паско.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць Паўла Белавуса. Суд зрабілі закрытым

«Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу рыхтык такое, як у сталінскія часы

Што зрабіў для Беларусі Павел Белавус

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
49
12.05.2023
Рэальнасьць , як можна вінаваціць ільва? Забіваць антылопу гэта яго прырода. А вф самі пайшлі за тымі лідарамі якія вас прывялі ў пашчу ільву.
12.05.2023
Кот Муркот, ну ну, мы гэта ўжо колісь чулі
0
mikola ramanau/адказаць/
02.06.2023
Pryidze Czas....! Use Suddzi...Prakurory....Karniki.....Sledczyja.....Panjasuc ADKAZNASC !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930