Знайсці
20.02.2023 / 10:2211РусŁacБел

У Мінску судзяць Паўла Белавуса. Суд зрабілі закрытым

У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над палітзняволеным заснавальнікам крамы Symbal.bу і культурніцкім менеджарам Паўлам Белавусам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Суд зрабілі закрытым. 

Працэс вядзе суддзя Жанна Брысіна. 

Першапачаткова суд быў у адкрыты, але на самым пачатку судовага пасяджэння дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме «з мэтай прадухілення разгалошвання інфармацыі, размешчанай у крыніцах, прызнаных экстрэмісцкімі».

Як паведамляў на пачатку студзеня былы начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, у 2011 годзе «абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн- і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы».

«Створаныя бізнэс-праекты адкрылі прадпрымальніку новыя магчымасці. Паколькі Беларусь заўсёды знаходзілася ў цэнтры ўвагі на палітычнай арэне, хутка знайшліся тыя, хто быў гатовы спансіраваць развіццё яго антыдзяржаўнай дзейнасці. Фігурант падпісаў не менш за 12 дагавораў з рознымі замежнымі прадстаўнікамі і кампаніямі. З тых часоў экстрэмісцкая дзейнасць на тэрыторыі Беларусі набывала новыя абароты дзякуючы ўліванням з-за мяжы».

«Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для найхутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы. За гэта ён атрымаў ад замежных спонсараў больш за $150 тыс., 50 тыс. еўра і 40 тыс. злотых».

Па выніках расследавання Белавусу выстаўленае абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

На маёмасць Паўла Белавуса наклалі арышт на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
37
20.02.2023
быў разам з Пашам нейкі час год таму. Вельмі цікавы і адукаваны чалавек, сапраўдны беларус і патрыет. Заўседы з клопатам ставіўся да людзей якія былі побач. Памятаю як ен аддаваў свае цеплыя рэчы незнаемым людзям, якія апынуліся з ім за кратамі.
Паше - свабоды. вытрымкі і здароўя! Злодзеям - быць пакаранымі!  
0
Міхал/адказаць/
20.02.2023
Гэта ж НКВДшная клясыка - "беларускія буржуазныя нацыяналісты". Вось пад гэтай шыльдачкай яны і расстрэльвалі колісь масава беларусаў. Беларусам быць у Беларусі цяпер фактычна забаронена. А калі нічога не рабіць то і чэргі ў печы крэматорыяў і газавыя камэры пабачым. І масавую дэпартацыю з канфіскацыяй маёмасьці.
0
20 год - год калі нас падманулі/адказаць/
21.02.2023
брсм сасе ўсем, ты памыляешся, я шчыра спачуваю яму і я шчыра за яго але я лічу, што шмат годных беларусаў паверылі шарлатанам і аферыстам якія ня мелі не плану дзеяння, нічога і падставілі сябе і сваю справу якая была і ёсць вельмі карысная для краіны і народа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031