Знайсці
23.05.2023 / 10:403РусŁacБел

«Чалавек без тармазоў». Палітвязень, асуджаны за падпал машыны генерала, прасіўся ў ПВК «Вагнер» — крыніцы

Антон Лысаў — грамадзянін Расіі, прыехаў у Беларусь у кастрычніку 2021-га, каб паўдзельнічаць у падпале машыны старшыні Камітэта судовых экспертыз генерала Аляксея Волкава. Магчыма, той падпал быў замовай лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», 23-гадовы расіянін Антон Лысаў, які адбывае пакаранне ў «Віцьбе», папраўчай калоніі № 3, пісаў заяву на імя Яўгена Прыгожына з просьбай узяць яго ў ПВК «Вагнер» на вайну з Украінай, вызваліўшы такім чынам з беларускай калоніі. 

План хлопца не спрацаваў, а за хадайніцтва ён, як нам вядома, атрымаў спагнанне — ШІЗА. 

Як расказаў нам былы сукамернік Лысава, які сядзеў разам з ім, той прызнаваў, што паехаў палiць машыну за грошы, якiя яму прапанаваў нехта праз адмысловую пляцоўку ў даркнэце. «Нават суму называў — каля 2000 $». Лысава сукамернік характарызуе як «чалавека без тармазоў». Расказвае такую гісторыю: «Неяк у прагулачным дворыку Лысаў наклаў кучу, бо прасiўся ў прыбiральню, а яго не выпускалi аднаго. Мы, законапаслухмяныя беларусы, такое і ўявіць не маглі».

Сукамернік расказвае, што ў Лысава была мара запісацца ў «Вагнер» яшчэ да вайны. Ëн збіраўся зрабіць гэта, як толькі дасягне планкі 21 года.

Практыка браць асуджаных на вайну супраць Украіны ўкаранілася ў Расіі летась: былы кухар Пуціна Яўген Прыгожын зрабіў з расійскіх асуджаных сучасны аналаг добраахвотнай эсэсаўскай «брыгады Дырлевангера», укамплектаваўшы імі ПВК «Вагнер». 

Шэраг краін прызналі ПВК «Вагнер» арганізаванай злачыннай або тэрарыстычнай арганізацыяй. Байцы гэтага атрада адзначыліся сваімі жорсткімі паводзінамі на акупаванай тэрыторыі. 

Асуджаным абяцалася вызваленне пасля шасці месяцаў удзелу ў вайне, але колькасць тых, хто выжыў і атрымаў свабоду, невядомая — ПВК «Вагнер», па словах самога Прыгожына, панесла цяжкія страты пад Бахмутам у баях з украінскімі войскамі і цяпер выводзіцца на перафармаванне. 

Амерыканцы ацэньваюць агульныя страты расіян пад Бахмутам у 100 тысяч чалавек, асноўныя страты панеслі якраз-такі зняволеныя-вагнераўцы. 

Вярбоўка зняволеных нейкі час шырока асвятлялася ў расійскіх і беларускіх СМІ, такім чынам інфармацыя аб магчымасці рэзка скараціць час адседкі магла дайсці да расіяніна Лысова. 

Сам Лысаў да свайго арышту ў Мінску жыў у Чэбаксарах (расійская аўтаномія Чувашыя), ён сірата, са сваякоў у яго толькі састарэлая бабуля. 

Разам з беларусам Захарам Таразевічам ён быў затрыманы і асуджаны за падпал машыны старшыні Камітэта судовых экспертыз Аляксея Волкава. 

Спачатку хлопцам інкрымінавалі тэрарызм, але судзілі ў выніку па 218 артыкуле Крымінальнага кодэкса — за наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці.

Ëн атрымаў 10 гадоў калоніі, ён быў прызнаны палітвязнем. 

Высветлілася, што хлопцам за падпал заплацілі. Замоўшчык падпалу затрыманы і асуджаны не быў, што дае падставы лічыць, што тым «замоўшчыкам» магла быць асоба з лукашэнкаўскіх спецслужбаў — метад правакацый шырока выкарыстоўваецца лукашыстамі ў «экстрэмісцкіх» злачынствах. 

Гэтак жа было, напрыклад, у «справе нападу на Азаронка», «справе аб падпале дома Гайдукевіча» і іншых, якія мелі на мэце настроіць сілавікоў і наменклатуру супраць пратэсту. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Двух хлопцаў асудзілі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Расіяне ў раёне Бахмута аказаліся ў небяспечным становішчы — ISW

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18
23.05.2023
Якога хера гэты акупант робіць у Беларусі?
Выкрысліце яго са спісу "палітвязнеў".
0
бабруйчанін/адказаць/
23.05.2023
Вы б яшче з чачэнамі на справу пайшлі.... Нейкія дзіуныя крэтэріі гуманізьма " чалавека прау" Якім чынам да " палітвязнеу"трапіл гєты алеша і дасюль знаходзіца?? Спрабавалі ляпіць 3 гады з пра.сеянага .кулю
0
Максим Дизайнер/адказаць/
23.05.2023
Может, он действует по заданию путинских спецлуж и хочет подарвать вагнер изнутри? Так ему ещё "Героя" придется давать
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930