Знайсці
19.05.2023 / 12:18РусŁacБел

Зяленскі возьме ўдзел у саміце G7 у Японіі анлайн

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявілі, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у сустрэчы лідараў G7 у анлайн-рэжыме. Раней сакратар РНБА Аляксей Данілаў намякаў, што Зяленскі будзе ў Японіі асабіста.

Лідары G7 у Хірасіме: прэзідэнт Еўрарады Шарль Мішэль, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, прэм'ер Канады Джасцін Трудо, прэм'ер Японіі Фуміа Кісіда, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: Susan Walsh / AP

Прэс-служба РНБА паведаміла, што прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у сустрэчы лідараў G7 у Японіі ў анлайн-рэжыме, піша «Украінская праўда».

«Хто б сумняваўся, што наш прэзідэнт там (на саміце G7) не будзе прысутнічаць. Мы ўпэўненыя, што наш прэзідэнт будзе знаходзіцца там, дзе трэба, у любым пункце свету, каб вырашаць пытанні ўстойлівасці нашай краіны.

Там будуць прымацца вельмі важныя рашэнні, таму менавіта фізічная прысутнасць нашага прэзідэнта абсалютна важная для таго, каб адстойваць менавіта нашы інтарэсы — агучваць выразныя прапановы і выразную аргументацыю па тых падзеях, што адбываюцца на тэрыторыі нашай краіны», — казаў раней Аляксей Данілаў.

Чытайце таксама:

Краіны G7 рыхтуюцца да новых санкцый супраць Расіі — Белы дом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031