Знайсці
19.05.2023 / 09:56РусŁacБел

Краіны G7 рыхтуюцца да новых санкцый супраць Расіі — Белы дом

На саміце краін G7 у японскай Хірасіме абвесцяць пра ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў журналістам неназваны прадстаўнік Белага дома, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. Снежань 2022 года. Фота: Patrick Semansky / AP

«Усе члены G7 рыхтуюцца да ўвядзення новых санкцый і экспартнага кантролю. Я не буду ўдавацца ў дэталі таго, што робяць партнёры, але Злучаныя Штаты прапануюць уласны значны пакет», — адзначыў ён.

Са слоў прадстаўніка Белага дома, ЗША плануюць пашырыць кантроль над экспартам, каб ускладніць здольнасць Расіі падтрымліваць сваю вайсковую машыну. Гэта, у прыватнасці, прадугледжвае значнае абмежаванне катэгорый ключавых тавараў ваенна-прамысловага комплексу, а таксама адключэнне каля 70 суб'ектаў з Расіі і трэціх краін ад атрымання экспарту з ЗША шляхам дадавання іх у чорны спіс.

«Акрамя таго, мы аб'явім пра больш чым 300 новых санкцый супраць фізічных, юрыдычных асоб, судоў і самалётаў», — адзначыў чыноўнік.

Гэтыя меры будуць накіраваныя на тое, каб спыніць магчымасць абыходу абмежавальных мер. Яны будуць накіраваныя супраць фінансавых пасярэднікаў, а таксама суб'ектаў, якія дапамагаюць падтрымліваць развязаную Расіяй вайну. Гэта будуць санкцыі па ўсёй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Азіі, дадаў ён.

Раней дарадца прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван заяўляў, што на саміце G7 не будуць абмяркоўваць пытанне поўнай забароны экспарту ў Расію, а асноўную ўвагу будуць надаваць выкананню санкцый і ўхіленню ад іх.

Чытайце таксама:

Зяленскі асабіста наведае саміт G7 у Японіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031