Знайсці
19.05.2023 / 09:161РусŁacБел

Асаблівы. Жазэ Маўрынью двойчы за два сезоны вывеў «Рому» ў еўракубкавы фінал

Гэтым разам у фінал Лігі Еўропы.

Жазэ Маўрынью. Фота: AP

«Рома» на чале з партугальцам выйшла ў фінал Лігі Еўропы 2022/23, згуляўшы 1:0 і 0:0 з «Баерам».

У фінале 31 мая каманда згуляе з «Севільяй», якая выбіла «Ювентус».

У фінале Лігі канферэнцый у гэтым годзе згуляюць «Фіярэнціна» і «Вест Хэм».

Такім чынам, у фіналах еўракубкаў будзе па італьянскім клубе (у фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Інтэр» і «МанСіці»).

У сезоне 2021/22 «Рома» пад кіраўніцтвам Маўрынью выйграла Лігу канферэнцый, абгуляўшы ў фінале «Феенаард» (1:0).

Таксама Маўрынью выйграваў Лігу чэмпіёнаў з «Порту» ў 2004-м і «Інтэрам» у 2010-м.

Партугалец узначаліў «Рому» перад сезонам 2021/22. За два сезоны ў камандзе ён вывеў «Рому» ў два еўракубкавыя фіналы.

Праўда, раней кіраўніцтва рымскага клуба казала, што скасуе кантракт з Асаблівым (мянушка трэнера), калі той не выведзе клуб у Лігу чэмпіёнаў. А зараз клуб у чэмпіянаце Італіі толькі шосты, і адставанне ад зоны ЛЧ складае шэсць балаў (з «Ювентуса» знята 10 балаў).

Чытайце таксама:

«Манчэстэр Сіці» разграміў «Рэал» і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў

«Інтэр» стаў першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў

FIFA прадставіла лагатып чэмпіянату свету па футболе 2026 года. І ён вельмі дзіўны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Упссс/адказаць/
19.05.2023
Няхай гэты "асаблівы" возьмецца працаваць зь якойсьці Пармай, Удзінай альбо Леччэ(калі яна яшчэ існуе), і пакажа сваю асаблівасьць. Бо ўзяць заможны клюб, з моцным складам каманды, і заваяваць нейкае шостае месца ў першынстве краіны, гэта не цягне на асаблівасьць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031