Не размаўляць, дыстанцыявацца: ва Украіне выпрацавалі рэкамендацыі па кантактах з беларусамі і расіянамі на Алімпіядзе
Дакумент склалі НАК Украіны і Мінспорту.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны і Міністэрства моладзі і спорту краіны падрыхтавалі рэкамендацыі для ўкраінскіх спартсменаў па кантактах з расіянамі і беларусам на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.
У прыватнасці, украінцам рэкамендуюць :
- устрымлівацца ад прамых кантактаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў, якія могуць выклікаць правакацыйныя дзеянні з іх боку як у Алімпійскай вёсцы, так і за яе межамі;
- аб любых спробах правакацыйных дзеянняў з боку прадстаўнікоў Расіі і Беларусі інфармаваць кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі;
- не ўдзельнічаць у якіх-небудзь зносінах у сацыяльных сетках і абмеркаваннях з нейтральнымі спартсменамі Расіі і Беларусі, не дзяліцца і не рэагаваць на паведамленні гэтых спартсменаў, не публікаваць агульныя фота– і відэаматэрыялы як падчас спаборніцтваў, так і ў пазаспаборніцкі перыяд;
- падчас і па-за цырымоніямі ўзнагароджання і кветкавых цырымоній, па магчымасці, трымаць дыстанцыю і дыстанцыявацца ад любых кантактаў з нейтральнымі спартсменамі з Расіі і Беларусі, а таксама ўстрымлівацца ад абмену фатаграфіямі або відэазапісамі, калі такое патрабаванне не звязана з выкананнем абавязковых патрабаванняў, якія ўнесены ў правілы спаборніцтваў;
- устрымлівацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыях, прамых трансляцыях (якія не непарыўна звязаны з належным правядзеннем спаборніцтваў), інтэрв'ю і іншых рэкламных мерапрыемствах з нейтральнымі спартсменамі з Расіі і Беларусі да і пасля спаборніцтваў;
- у выпадку выяўлення парушэнняў умоў допуску да Алімпіяды-2024 спартсменаў з Расіі і Беларусі, сфармуляваных Выканкамам МАК і/або ўстаноўленых адпаведнымі міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі, фіксаваць факт парушэння нейтральнага статусу і рэкамендаваных умоў удзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі, праінфармаваць кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі, адпаведныя міжнародныя спартыўныя федэрацыі і Аргкамітэт Алімпіяды-2024;
- у выпадку, калі спартсмен нацыянальнай зборнай Украіны з'яўляецца супрацоўнікам Узброеных Сіл Украіны, МУС, іншых воінскіх фарміраванняў, акрамя гэтых рэкамендацый, у рабоце выконваць правілы і рэкамендацыі адпаведных органаў.
Як паведамляецца, рэкамендацыі выпрацаваны з мэтай зберагчы ўкраінскіх атлетаў ад правакацый і гарантаваць іх бяспеку на гульнях.
Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Беларусы могуць удзельнічаць толькі ў нейтральным статусе ў індывідуальных відах спорту пры выкананні крытэрыяў МАК. Так, да гульняў не дапусцяць тых, хто падтрымліваў вайну Расіі супраць Украіны, а таксама атлетаў, якія афіліраваны з сілавымі структурамі і арміяй.
Чытайце таксама:
1
1
1
0
2
1
Каментары
13
Ёсік/адказаць/02.05.2024
А калі вы працуюць больш важны дакумент: не купляць дызель, зачыніць амбасаду, адклікаўшы амбасадара. Не, ня хочуць?
00
лучшее решение /адказаць/02.05.2024
[Рэд. выдалена]
00
Мікалай/адказаць/07.05.2024
⤷Кік, а хто будзе вырашаць, хто лукашыст, а что не? Як іх адрозніваць ад Беларусаў? Ці для вас ужо не існуе розніцы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Microsoft пачаў масавы вывад супрацоўнікаў з Кітая
 2
У Мінску абваліўся фасад шматпавярховіка
 2
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 5
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 8
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 8
Вырвалі ўсю праводку, ад пральнай машыны засталіся толькі кавалкі. Падлеткі ўшчэнт разграмілі дом жанчыны, а яна за гэта атрымала штраф
 5
У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка
 6
З 1 ліпеня стануць таннейшымі паслугі стаматолагаў
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера