Знайсці
18.05.2023 / 07:132РусŁacБел

Уначы былі беспрэцэдэнтныя атакі ўкраінскай сталіцы — улады Кіева

Уначы была серыя беспрэцэдэнтных па сваёй моцы, інтэнсіўнасці і разнастайнасці паветраных нападаў на Кіеў, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Гэта ўжо дзявяты з пачатку мая абстрэл украінскай сталіцы, піша Бі-бі-сі.

Гэтым разам атака, па звестках Папко, была ажыццёўленая са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, Ту-160 з раёна Каспія, як мяркуецца — крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555.

Пасля запуску ракет над Кіевам з'явіліся расійскія разведвальныя беспілотнікі.

Як сцвярджае Папко, паводле папярэдняй інфармацыі, усе варожыя цэлі ў паветранай прасторы Кіева былі выяўленыя і знішчаныя.

Папярэдне зафіксаванае падзенне абломкаў у Дзяснянскім і Дарніцкім раёнах сталіцы. Самыя вялікія пашкоджанні зафіксаваныя ў Дарніцкім раёне — там было ўзгаранне на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Пажар ліквідаваны.

У астатніх раёнах могуць быць падзення абломкаў на прыпаркаваныя аўтамабілі, прыдамавыя тэрыторыі або лесапаркавую зону. Інфармацыя аб пацярпелых пакуль не паступала, піша Сяргей Папко.

У выніку ўдару па Адэсе загінуў адзін чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
35
1
Александр/адказаць/
18.05.2023
Мы погибли тогда в той кровавой войне Для того, чтоб могли жизнь счастливую жить Вы в спокойной, богатой и мирной стране, И умели бы верить в добро и любить, Чтоб слово «война» позабыли навек, Чтоб остались орудия лишь для труда, Чтобы ценился всегда и везде ЧЕЛОВЕК!.. … Для того на войне мы погибли тогда… Наши внуки и правнуки, прах наш поправ, Убивают и гибнут бездумно сейчас. Пахнут кровью и дымом пожарищ ветра, И над свежей могилой трепещет свеча… Вас учили читать по слогам: «миру - мир!», Вы в тетрадках писали слова «нет войне!»… А теперь… Значит, зря кровь свою лили мы, Коли мирное небо у вас не в цене! Мы всё видим с небес. Боль пронзает, как штык: Вновь в боях погибают солдаты Ради чьих-то амбиций дурных и интриг.. Зря всё это, поверьте, ребята…
1
Андрусь/адказаць/
18.05.2023
Александр, з украінскага боку жаўнеры зразумела за што гінуць - яны абараняюць сваю зямлю, свае дамы, свае сем'і ад лютага ворага-акупанта, які не шкадуе ні старых, ні малых. ні жанчын, ні дзетак, ні хворых, ні параненых - рашысцкіх захопнікаў-пуцінцаў. 
А вось расійцы мруць і сапраўды "Ради чьих-то амбиций дурных и интриг".
https://nashaniva.com/316998

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031