Знайсці
06.05.2023 / 09:104РусŁacБел

Прэзідэнтка Малдовы: Калі Расія нападзе, я застануся ў краіне

Мая Санду ў інтэрв'ю Financial Times заявіла пра намер Расіі аднавіць Савецкі Саюз. У сваёй заяве яна адзначыла, што расійскія вайскоўцы не спыніліся б перад мяжой Малдовы. На думку прэзідэнта, Расія не дабралася да меж Малдовы толькі дзякуючы мужнасці салдат Узброеных сіл Украіны, піша newsmaker.md.

Мая Санду. Фота: Aurel Obreja / AP

«Расія хоча аднавіць Савецкі Саюз, яны хочуць вярнуцца ў былыя часы. Мы не хочам гэтага. Мы хочам быць часткай дэмакратычнага свету», — адзначыла Санду.

Прэзідэнт таксама заявіла, што, нягледзячы на прынятыя спробы, Расіі не ўдалося дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.

«Расія заўсёды спрабавала кантраляваць Малдову. Калі яны ўбачылі, што больш не могуць шантажаваць нас газам, то пайшлі на іншыя меры. Скарыстаўшыся сацыяльнымі цяжкасцямі, яны пайшлі на вулічныя пратэсты, але і з гэтым не справіліся», — адзначыла Мая Санду.

Прэзідэнт таксама адказала на пытанне, ці засталася б яна ў Малдове, побач з народам, у выпадку ўварвання Расіі.

«Так, вядома. Я б засталася», — заявіла Санду.

Чытайце таксама:

Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія

Мая Санду: Расія хоча выкарыстоўваць Малдову гэтак жа, як і Беларусь

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Mafkees /адказаць/
06.05.2023
Почему бы не попросить Украину вышвырнуть это грязное росийское быдло, засевшее в так называемом приднестровье?
2
GuZilidze/адказаць/
06.05.2023
Знала ли она ,что ей выпадет по судьбе разгребать эти проблемы? Нудно, шаг за шагом выкорчёвывать прорусскіе сорняки на землях Молдовы.Она тянет эту лямку и потом её профиль будет на денежных знаках Молдовы, как знак признания её народом. Тролли с тамбовских оврагов ваше мнение видно и оно забавляет. Таму i патрэбна карыстацца лацiнкай , гэта вельмi марудная праца для кацапаУ .Бо сэнс яны доуга разумеюць!:)))))
3
Максим Дизайнер/адказаць/
06.05.2023
Mafkees

Кого они там вышвырнут, если из собственного райцентра не могут вышвырнуть
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930