Знайсці
05.05.2023 / 22:2914РусŁacБел

ЗША дадуць Польшчы баявыя верталёты Apache

Злучаныя Штаты дадуць Польшчы восем верталётаў Apache, пакуль Польшча не атрымае ўласныя машыны, заявіў польскі міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у пятніцу пасля сустрэчы з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам у Пентагоне.

Баявы верталёт AH-64E Apache. Фота: Spike NLOS / ©thedrive

«Армія ЗША дасць нам верталёты Apache са сваіх уласных рэсурсаў, яшчэ да падпісання кантракта на набыццё 96 верталётаў. Гэта вельмі важны патэнцыял, таму я ўдзячны дзяржсакратару Осціну за гэтае рашэнне», — сказаў Блашчак падчас прэс-брыфінгу ля помніка ваярам марской пяхоты ЗША ў Арлінгтане, штат Вашынгтон.

Як ён растлумачыў, сухапутныя сілы ЗША перададуць Польшчы восем машын, праз некалькі тыдняў пачнецца навучанне польскіх пілотаў, і, верагодна, у наступным годзе верталёты адправяцца на ўсход Польшчы для ўмацавання, як кажуць палякі, «Брэсцкай брамы», то-бок мяжы з Беларуссю.

«Чаму Apache важныя? Таму што яны выдатна працуюць з «Абрамсамі», таму што яны пойдуць на ўсходні фланг НАТА, у 18-ю механізаваную дывізію, у 1-ю брыгаду ВПС, каб разам з «Абрамсамі» закрыць «Брэсцкую браму», зрабіць з яе непраходную плаціну», — сказаў кіраўнік Мінабароны.

У мінулым годзе Польшча выказала жаданне атрымаць 96 верталётаў AH-64 Apache, але дата магчымых паставак пакуль невядомая. Набыццё машын Польшчай павінны яшчэ зацвердзіць Кангрэс і Дзярждэпартамент.

Чытайце таксама:

У Польшчы хочуць стварыць «Акадэмію HIMARS»

Польшча ўмацуе граніцу з Расіяй «Хаймарсамі»

Польшча размесціць у сябе базу для ВПС ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
Максим Дизайнер/адказаць/
06.05.2023
Чаркашкварка,

Конечно пора давно заканчивать эту войну. Каждый день по 500 человек в день с каждой стороны потери убитыми и ранеными, не считая мирных. Пока эти колбасные патриоты из ЕС с диванов и пляжей в интернете воюют. Пляски на трупах, встреча Абрамсов и Челенджеров. Центру нужно договариваться с востоком Украины. Русские ничего не отдадут, могут забрать только больше. О целостности надо было думать когда у донбасских олигархов имущество экспроприировали.
1
Луказаўр /адказаць/
06.05.2023
Мы лучше и сильнее!, За яго пойдзе хібы міліцыянты ды аманісты.
0
Луказаўр /адказаць/
06.05.2023
За яго пойдзе хібы міліцыянты ды аманісты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930