Знайсці
05.05.2023 / 18:052РусŁacБел

Вынеслі прысуд інжынеру, па віне якога загінуў чалавек у музеі Янкі Купалы

Суд вынес прысуд 34-гадоваму інжынеру, які амаль два гады таму пашкодзіў сістэму пажаратушэння ў музеі Янкі Купалы, з-за чаго загінуў чалавек. Падрабязнасці расказалі ў пракуратуры Мінска.

Фота: planetabelarus.by

Следству ўдалося ўстанавіць, што 34-гадовы абвінавачаны, з'яўляючыся інжынерам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, раніцай 5 жніўня 2021 года быў у памяшканні фондасховішча музея Янкі Купалы. З-за няўважлівасці і неабачлівасці пры праверцы абсталявання ён нібыта запусціў сістэму пажаратушэння.

У выніку гэтага рэчывы для тушэння агню (гаворка ідзе пра вуглякіслы газ) распаўсюдзіліся па фондасховішчы, а таксама па цокальным паверсе. У гэты момант там у адным з памяшканняў знаходзіўся супрацоўнік музея, які пазней памёр ад атручэння двухвокісам вугляроду.

У пракуратуры Мінска расказалі, што падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме і растлумачыў, што па прычыне агляду ўстаноўкі газавага пажаратушэння ён падняўся на няўстойлівую паверхню і страціў раўнавагу. Падчас падзення ён запусціў модуль газавага пажаратушэння.

Адзначаецца, што абвінавачаны ў добраахвотным парадку кампенсаваў сыну загінулага 50 тысяч рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды.

У выніку абвінавачанаму на падставе часткі 1 артыкула 144 Крымінальнага кодэкса было прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пры гэтым у адпаведнасці з артыкулам 7 закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» ён быў часткова — на адзін год, — вызвалены ад прызначанага пакарання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8
05.05.2023
Нешта я не зразумеў. А хіба сігналізацыя не павінна была ўключыцца адразу, як пайшоў газ? Калі не, дык чаму не пакараць таго, хто зрабіў гэткую небяспечную інсталяцыю? 
05.05.2023
Огм, Более того, по всему зданию фотовспышки должны быть оборудованы. Вдруг кто глухой, сирены не слышит. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930