Знайсці
04.05.2023 / 18:58РусŁacБел

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку яшчэ больш знізіліся

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку 2023-га зменшыліся на 64% у параўнанні з красавіком мінулага года, вынікае з даных расійскага Мінфіна.

Даходы федэральнага бюджэту Расіі ад продажу нафты і газу, якія складаюць аснову дзяржаўнай казны, у красавіку 2023 года ўпалі на 64% да аналагічнага перыяду 2022 года, скараціўшыся на 5,9% да сакавіка гэтага года. Пра гэта сведчыць інфармацыя, апублікаваная расійскім Мінфінам.

Паводле ацэнкі Мінфіна, нафтагазавыя даходы ў красавіку склалі 647,5 мільярда рублёў у параўнанні з 1,798 трыльёна рублёў у красавіку 2022 года і 688,2 мільярда рублёў у сакавіку 2023 года.

Расійскі Мінфін заклаў у бюджэт-2023 скарачэнне нафтагазавых даходаў на 23% да мінулага года да 8,94 трыльёна рублёў, прагназуючы дэфіцыт па выніках года на ўзроўні амаль 3 трыльёны рублёў, або 2% ВУП.

З пачатку года ведамства з дапамогай Цэнтрабанка прадае юані з рэзерваў для кампенсацыі нафтагазавых даходаў, якія выпадаюць з бюджэту.

Чытайце таксама:

Эрдаган заявіў, што ў Турцыі знайшлі вялікія запасы высакаякаснай нафты

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930