Знайсці
02.05.2023 / 19:385РусŁacБел

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

Апошнім часам еўрапейскія перавозчыкі, вымушаныя запраўляцца толькі на адведзеных для іх АЗС, усё часцей адмаўляюцца ад запраўкі ў Беларусі на карысць польскіх і літоўскіх АЗС. Пацікавіліся ў перавозчыкаў, чаму так адбываецца.

Паліва таннее, але не для ўсіх

Пачынаючы з 7 сакавіка ў Беларусі раз на тыдзень на адну капейку таннее паліва. Бензіны розных гатункаў і звычайны дызель за гэты перыяд згубілі ў цане па 8 капеек. Нязменнай застаецца толькі цана на ДТ-Л-К5 ECO — спецыяльны гатунак дызеля, які прызначаны для запраўкі грузавікоў на еўрапейскай рэгістрацыі. Літр такога паліва каштуе 3 рублі 58 капеек. 

Скрыншот з сайта azs.belorusneft.by

У пераводзе на еўра атрымліваецца, што літр дызеля для еўрапейскіх перавозчыкаў каштуе каля 1,14 еўра, што ўсяго на 16 еўрацэнтаў танней, чым цяпер каштуе салярка ў Польшчы або Літве. Настолькі невялікая розніца стала магчымая дзякуючы таму, што апошнім часам у еўрапейскіх краінах значна зменшыліся цэны на паліва.

Толькі за апошні тыдзень паліва ў Еўропе патаннела на 5—6 еўрацэнтаў. Калі на піку літр саляркі ў Польшчы і Літве каштаваў каля 2 еўра, то цяпер цэны на дызель там пачынаюцца з 1,29 еўра за літр.

Выгадней запраўляцца ў краіне рэгістрацыі

Як тлумачаць перавозчыкі, пры настолькі неістотнай розніцы ў цэнах ім выгадней запраўляцца ў Еўропе. Тлумачыцца гэта тым, што калі, напрыклад, польская фірма набывае паліва ў Польшчы, а літоўская ў Літве, то яны маюць магчымасць залічваць выдаткаваныя на запраўку ПДВ (21% у Літве і 23% у Польшчы). Пры куплі паліва ў Беларусі грошы, выдаткаваныя на ПДВ, таксама можна браць у залік, але адбудзецца гэта толькі праз 6—12 месяцаў.

«Праз наяўнасць у паліве ПДВ фірмам зручней за ўсё набываць паліва ў краінах рэгістрацыі, бо тады ПДВ залічваецца найхутчэй (ад 25 сутак). Нават пры запраўцы ў межах ЕС тэрмін можа павялічвацца на 3—6 месяцаў. А калі браць Беларусь, то гэта будзе яшчэ значна даўжэй. Таму, маючы розніцу ў цэнах на паліва 10—20 цэнтаў, няма ніякага сэнсу купляць яго ў Беларусі», — тлумачыць перавозчык.

Мужчына кажа, што ён і яго калегі ў Беларусі запраўляюцца толькі тады, калі бачаць, што ім не хопіць паліва, каб пастаяць у чарзе і вярнуцца дамоў.

Што будзе, калі еўрапеец заправіць грузавік звычайным палівам?

Вядомы шэраг выпадкаў, калі кіроўцам грузавікоў з еўрапейскай рэгістрацыяй, якія запраўляліся звычайным палівам, выносілі пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Суд штрафаваў іх на 50 базавых велічыняў.

Паралельна з гэтым канцэрн «Белнафтахім» абавязаў аператараў АЗС, дзе дызпаліва прадаецца па звычайнай цане, паведамляць на мытню, калі такім палівам запраўляюцца фуры з ЕС.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

З прыходам цяпла актывізаваліся чаўнакі-веласіпедысты. Колькі яны зарабляюць за некалькі гадзін? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
35
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
11
5
Шунь/адказаць/
03.05.2023
Праўдаруб, а па-мойму, дык гэта вы не чыталі артыкул. Пры запраўцы тр-та ў Беларусі ПДВ таксама можна браць у залік. Калі ў вас адна машына, дык гэта магчыма й не істотна, а калі іх 40, дык вы пачакаеце тых 6 месяцаў, як міленькі, гарантавана.
0
Дальнобой /адказаць/
03.05.2023
У нас на конторе тоже с месяц тому сказали больше не заправляться на полную в Беларуси. Польская фирма
2
Шунь/адказаць/
03.05.2023
Дальнобой, палітычнае рашэньне. Не зьдзіўлюся, калі даведаюся пра атрыманьне кампенсацыі, не абумоўленай звыклай практыкай і падыходамі, як да аб'екта гаспадараньня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930