Знайсці
25.04.2023 / 12:311РусŁacБел

Хочаце палепшыць двары Мінска (або іншага горада)? З'явіўся новы ютуб-канал

Каманда Urban-платформы «Робім Гуд», якая аб'ядноўвае жыхароў і горадабудаўнікоў Беларусі, нядаўна запусціла свой канал на YouTube. Чаму? Хлопцы кажуць, што, як паказвае практыка, нават калі беларусы хочуць зрабіць нешта добрае са сваім дваром, яны часта не ведаюць, з чаго пачаць, піша Citydog.

У рубрыцы «Непраходны двор» яны прапануюць разам з экспертамі і эксперткамі разбіраць мінскія двары і абмяркоўваць дваровыя змены, якія могуць змяніць жыццё горада да лепшага.

У першым выпуску ўрбаніст з Гродна Віталь Багдзель паразважаў аб праблемных дварах Мінска (і не толькі), разабраў, чаму Новая Баравая — прыклад добрага ўрбанізму і хто вінаваты ў тым, што нашы двары такія аднастайныя і змрочныя. І галоўнае — што мы можам зрабіць, каб гэта змяніць.

Чытайце таксама:

«Калі зусім не эканоміць, то хопіць на 2-3 гады». Айцішнікі расказалі, колькі змогуць пражыць на сваіх запасах, калі проста цяпер застануцца без працы

Калі ў Польшчы пачнуць выдаваць крэдыты на жыллё пад 2%? А ці змогуць у гэтай праграме паўдзельнічаць беларусы? Даведаліся ў крэдытнага эксперта

Кватэраздымка: паглядзіце, як зрабіць інтэр'ер у цёмных адценнях — і не перабаршчыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
25.04.2023
З дваром абавязаны чысціню забяспечваць камунальныя службы якія за сваю працу атрымліваюць грошы ,а акрамя падвоза і адвоза сметнікавага кантэйнера нічым больш не займаюцца на працягу працоунага дня,і за гэта атрымліваюць грошы ,так сама грошы атрымлівае і кіраўніцтва ЖКГ і не глядзяць што робяць работнікі, майстры, дворнікі увесь працоўны дзень, так як самі нічога не робяць,так сама ніхто не кантралюе працу ЖКГ таму што гэтыя кантралюючыя структуры мінгаріспалкома так сама нічым не займаюцца ,гэта сістэма не працуе таму ,што не працуе судовая сістэма : ня можы просты чалавек у судзе выйграць справу супраць чыноўніка,таму і далей будзе сістэма сама сябе знішчаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930